Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Февраль 2021 12:47

Рыхтуемся да пасяўной

Якім бы ні было ў гэтыя дні надвор’е (а яно пакуль зімовае), факт таго, што сакавік на парозе, прымушае сельгасвытворцаў засяродзіцца на пытаннях арганізацыі веснавых палявых работ і яравой сяўбы. Менавіта засяродзіцца, бо падрыхтоўка да новага сельскагаспадарчага сезону вядзецца, пачынаючы ад восені 2020 года. Гэта і падняцце зябліва, і ачыстка насення збажыны і траў, і рамонт і падрыхтоўка да выхаду ў поле сельгастэхнікі. На працягу зімы ў гаспадарках амаль без супынку займаліся — працягваюць і цяпер — вывазкай на палі арганікі. З набліжэннем вясны актывізаваліся з назапашваннем мінеральных угнаенняў.

— Сітуацыя з мінеральнымі ўгнаеннямі некалькі горшая, чым у мінулым годзе на гэтую пару, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі. — Першачаргова гаспадаркам патрабуюцца азотныя ўгнаенні для падкормкі азімай збажыны і рапсу, якую звычайна пачынаем, як толькі зямля адтае і трактар можа ісці па раллі. З вывазкай КАС няма праблем ў СВК “Гігант” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, якія набываюць угнаенні за ўласныя сродкі. У іншых, з-за фінансавага стану, работа марудзіцца. Але ж і ў саміх сельгасарганізацыях, і ў райсельгасхарчы ёсць разуменне таго, што без веснавой падкормкі не абыйсціся, таму сумеснымі намаганнямі шукаем шляхі рашэння пытання. Пакуль жа раён забяспечаны азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі на 30% ад патрэбы.

План яравой сяўбы на 2021 год — крыху болей за 18 тысяч гектараў. Структура пасяўных плошчаў узгоднена, у параўнанні з папярэднім годам асабліва не змянілася. Са змен — павелічэнне прыкладна на паўтысячы гектараў клінку азімага рапсу (да 2 821 га) і з 6,5 да 8,5 тысяч гектараў — культурнай травы. Апошняе выклікана павялічаным заданнем (на 30 тысяч т) па нарыхтоўцы сенажу на гэты год, прычым, якаснага — са злакавых і бабовых траў. Што да азімага рапсу, то ў ім сельгасарганізацыі зацікаўлены з-за высокай рэнтабельнасці і прыбытковасці, попытам карыстаецца як жмых, так і масланасенне. Да таго ж рапс — крыніца бялку для жывёлагадоўлі. Сёлета ім сталі займацца нават тыя гаспадаркі, дзе расліну ўжо колькі год не вырошчвалі ці не вырошчвалі ўвогуле — ААТ “Стасеўка”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”.

Не губляюць інтарэс сельгасвытворцы да кукурузы. На зерне ў раёне запланавана пасеяць 3 400 га — узровень мінулага года, і 4 100 га — на сілас. Столькі ж, як у 2020 годзе, будзе пасаджана бульбы. У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” працягнуць традыцыю сеяць грэчку — запланавалі 150 га, па 30 га пад культуру адвялі ў ААТ “Аграмашсэрвіс”, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” і ў ААТ “Неўскі-Агра”.

Насення збожжавых і зернебабовых раслін, па словах Віктара Садоўскага, у раёне маецца ў дастатку. А вось кукурузнае гаспадаркі штогод набываюць: сеюць гібрыдамі. Дамовы на яго пастаўку СВК “Гігант” і філіял “Варатынь” заключаюць напрамую з пастаўшчыкамі — закупляюць за ўласныя сродкі. Іншыя сельгасарганізацыі робяць гэта цэнтралізавана, праз ААТ “Бабушкина крынка”. Заяўкі ўжо пададзены, гэтым часам праводзяцца тэндары на пастаўку. Што да насення траў, то яго ў раёне маецца прыкладна 60% ад патрэбы. Недастаючае (у асноўным насенне люцэрны) зноў жа плануецца набываць або самастойна, або цэнтралізавана.

Вялікая ўвага, вядома ж, да падрыхтоўкі тэхнікі, якая будзе задзейнічана у веснавых палявых работах. Перад сельгасарганізацыямі вобласці стаіць задача — паставіць яе на лінейку гатоўнасці да 20 сакавіка. Аднак у раённых гаспадарках прыкладваюць усе намаганні, каб з задачай справіцца раней.

Трыбуна працы

Прочитано 289 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.