Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Февраль 2021 08:29

У СВК “Гігант” — новы кіраўнік

9 лютага агульным сходам работнікаў СВК “Гігант” (пераважнай большасцю галасоў) старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва абраны Васіль Пятровіч Жук. Да гэтага, з 31 снежня 2020 года, ён займаў пасаду намесніка старшыні па вытворчасці дадзенага сельгаспрадпрыемства з ускладзенымі абавязкамі старшыні праўлення СВК “Гігант”.

Удзел у сходзе, які прайшоў у сельскім Доме культуры аграгарадка Міхалёва, прыняў і старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Ён шчыра падзякаваў за працу калектыву, чыімі намаганнямі на працягу не аднаго дзясятка год з годнасцю дасягаліся асноўныя фінансавыя і валавыя паказчыкі, і адзначыў, што “Гігант” быў і павінен застацца прадпрыемствам-флагманам Бабруйскага раёна. Прадстаўляючы кандыдатуру Васіля Жука, старшыня райвыканкама заўважыў, што за плячыма гэтага чалавека не адзін год працы на кіруючых пасадах і плённыя вынікі ў развіцці найбольш складанага накірунку сельгасвытворчасці — жывёлагадоўлі.

Галасаванне па рашэнні схода было адкрытым. Пераважная большасць работнікаў “Гіганта” кандыдатуру Васіля Жука на пасаду старшыні праўлення падтрымала.  

Падзякаваўшы за давер, новы кіраўнік “Гіганта” заўважыў, што намераны развіваць усе напрамкі дзейнасці гаспадаркі, працягнуць традыцыю калектыву быць у лідарах па вытворчасці сельгаспрадукцыі, нарошчваць аб’ёмы выручкі ад яе рэалізацыі, памнажаць дабрабыт работнікаў. Васіль Пятровіч таксама адзначыў, што ў дадзеным накірунку ўжо прадпрынята.





 

У завяршэнне мерапрыемства член праўлення СВК “Гігант” Мікалай Аляксандравіч Сакун прапанаваў сходу згадаць хвілінай маўчання Міхаіла Пятровіча Левакова. Новаму ж кіраўніку пажадаў шматгадовай плённай працы на карысць раёна і калектыву — людзей, якія сваімі вынікамі штогод пацвярджаюць, што любяць і ўмеюць годна працаваць.

На фота да матэрыялу — кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі віншуе Васіля Жука з прызначэннем на пасаду.

Прочитано 319 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.