Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Февраль 2021 15:22

Да сакавіка пасяўныя агрэгаты будуць падрыхтаваны

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, гатоўнасць электранасычаных трактароў на гэтую пару складае 87% ад патрэбы (падрыхтавана 46 з 53-х адзінак), гатоўнасць іншых трактароў на ўзроўні 80%. Плугі падрыхтаваны на 80%, дыскатары — на 70%. Рамонтнымі работамі ахоплена 45% пасяўных агрэгатаў.

— У цэлым жа працэнт гатоўнасці тэхнікі на ўзроўні папярэдняга года, — кажа намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін. — Розніца ў тым, што ў мінулым годзе на гэтую пару меньшай была падрыхтаванасць энерганасычаных трактароў, болей — пасяўных агрэгатаў. Сёлета стаўку зрабілі спачатку на трактары: пасяўныя агрэгаты патрабуюць большых аб’ёмаў работ, імі займаемся цяпер. Найвышэйшы працэнт падрыхтаванасці пасяўных агрэгатаў у СВК «Гігант» — 80%, нядрэнныя тэмпы ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» і філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».

Па даручэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўся тэхніка павінна быць падрыхтавана да 20 сакавіка. У раёне ж, па словах Аляксандра Каўраніна, запланавалі сабе тэрмін да 1 сакавіка і прадпрымаюць усё неабходнае для яго ажыццяўлення.

Зрэшты, у новым сельскагаспадарчым сезоне на палях будзе працаваць і новая тэхніка. Напрыканцы мінулага года раёнам набыты тры энерганасычаных трактары МТЗ-3522, з якіх адзін для ААТ «Міхалёўская Ніва» і два для ААТ «Неўскі-Агра» — аб’ёмы работ у гаспадарцы вялікія, тэхніка ж патрабавала тэрміновага абнаўлення. Таксама тры плугі ППО-9-45 (два ў «Неўскі-Агра», адзін у «Міхалёўскую Ніву»), касілка КПР-9 (ААТ «Саўгас Кісялевічы»). Папоўніўся раён і сучаснымі кормараздатчыкамі: дзве адзінкі набылі ў СВК «Гігант», па адной — у «Міхалёўскай Ніве» і «Неўскім-Агра».

Прочитано 297 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.