Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Декабрь 2020 09:11

У майстэрнях заняты рамонтам тэхнікі

Традыцыйна ў лістападзе раён прыступіў да падрыхтоўкі тэхнікі да новага сельскагас­падарчага сезону. Гэтаму папярэднічалі распрацаваныя ў кожнай гаспадарцы графікі рамонтаў і на іх падставе — складзеная і рашэннем райвыканкама зацверджаная раённая праграма падрыхтоўкі сельгасмашын да веснавой пасяўной.

— Аб’ём работ сёлета трэба будзе выканаць прыкладна такі ж, як у папярэднім годзе, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Каўранін.

— Гэта 109 трактараў (у тым ліку 20 энерганасычаных) з 280 тых, што маюцца ў раёне. У мінулым годзе да рамонту належала 82 трактары, але ж зразумела, што з кожным годам тэхніка старэе. Пры нарматыўным тэрміне эксплуатацыі 10 год машыны ў нас працуюць і значна болей. Напрыклад, ёсць трактары 2003, 2006 гадоў выпуску (замежнай вытворчасці), 2007, 2008 — айчынныя.

— Ці залежыць стан тэхнікі ад механізатара, які на ёй працуе?

— Чалавечы фактар тут, як лічу, асноўны. Уважлівае стаўленне механізатара да тэхнікі: своечасовае яе абслугоўванне, акуратная эксплуатацыя без сумнення падаўжаюць жыццё трактароў.

— Каб падрыхтаваць тэхніку, ці спатрэбіцца сёлета кампетэнцыя і магчымасці спецыяльных рамонтных прадпрыемстваў?

— Без гэтага не абыдзецца. Дзве адзінкі тэхнікі будзем рамантаваць на спецкропцы — ААТ “Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс”. Трактары энерганасычаныя, таму каробкі перадач, рухавікі ў іх імпартныя. Адпаведна, абыходзяцца і ў большыя грошы. Астатнія рамонты — больш дробныя, іх будуць выконваць у гаспадарках самастойна. Сваімі намаганнямі будзем перабіраць і ўсе пасяўныя агрэгаты, дзе галоўнае — рукі.

— Тэрміны падрыхтоўкі тэхнікі акрэсленыя?

— Першапачаткова стаіць задача адрамантаваць машыны для ўнясення арганічных угнаенняў. Затым — плугі, дыскатары, культыватары. І нарэшце — пасяўнуыя агрэгаты, рамонты якіх грашова болей затратныя. Іх запланавана падрыхтаваць да 1 сакавіка. Пачаўшы рамонты ў лістападзе, пік звычайна прыходзіцца на студзень-люты, калі ўжо цалкам завершаны палявыя работы, а тэхніка пастаўлена на захаванне. Сёлета, праўда, сітуацыю некалькі ўскладніў каронавірус — многіх механізатараў не абмінула хвароба, але спадзяемся, што ў вызначаны графік рамонту ўкладземся.

— Умовы для работы ў зімовы перыяд для людзей створаны?

— Кожная майстэрня абсталявана пунк­там для абагрэву механізатараў. Эканамістамі распрацаваны ўмовы аплаты на гэты перыяд. Таму якіх-небудзь пытанняў у гэтым плане ўзнікнуць не павінна.

— Ці ў сельгасарганізацый будзе магчымасць (пры неабходнасці) скарыстацца матэрыяльнай падтрымкай на патрэбы рамонтаў тэхнікі?

— Мяркую, што аналагічна папярэднім гадам, на падрыхтоўку тэхнікі гаспадаркам будзе аказана бюджэтная дапамога (субсідыі пад будучы ўраджай). У мінулым годзе яе аказвалі на рамонт энерганасычаных трактароў, пасяўной тэхнікі — на тое, што каштуе немалых грошай.

— У якіх гаспадарках традыцыйна якасна пастаўлена работа па падрыхтоўцы тэхнікі?

— Тут можна адзначыць філіял “Харчавік-Агра”, СВК “Гігант”, філіял “Варатынь”, ААТ “Неўскі-Агра”. Хацелася б, каб сёлета гэты спіс папоўніўся.

Прочитано 344 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.