Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Январь 2014 09:03

16 студзеня ў 19 гадзін завяршыўся прыём дакументаў для рэгiстрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання

Заяў на стварэнне ініцыятыўных груп, па словах старшыні раённай выбарчай камісіі Валерыя Казлова, было пададзена 68.

17 студзеня адбылося пасяджэнне раённай выбарчай камісіі, дзе было разгледжана пытанне рэгістрацыі дадзеных ініцыятыўных груп i прынята рашэнне — усе ix зарэгістраваць: неабходныя дакументы ва ўcix зроблены правільна i пададзены ў час. Такім чынам, пачынаецца другі этап — збор подпісаў членамі ініцыятыўных груп у падтрымку свайго кандыдата. Другім важным пытаннем стала ўзгадненне стварэння участкаў для галасавання на тэрыторыі раёна. Па прадстаўленні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта было прынята рашэнне па ўзгадненні стварэння 20-цi такіх участкаў i ўстановлена ix адзіная нумарацыя.

Пры гэтым вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, як адзначыў Валерый Казлоў, працягваецца. Магчымасць зрабіць гэта ёсць у тых, хто вылучаецца шляхам сходаў працоўных калектываў або рашэннем кіруючых органаў палітычных партый.

Пасля стварэння ўчасткаў для галасавання пачнецца яшчэ адзін важны этап — стварэнне ўчастковых выбарчых камісій, членамі якіх могуць быць прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1110 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.