Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Октябрь 2020 12:29

Уборачныя работы працягваюцца

Сёння-заўтра раён прыступіць да пробнай уборкі кукурузы на зерне — на гэтыя мэты заняты 3 370 гектараў плошчаў. Пакуль жа вядуцца традыцыйныя для пары капанне бульбы і цукровых буракоў, нарыхтоўка кукурузнага сіласу, у стадыі завяршэння — сяўба азімай збажыны.

Як сведчаць дадзеныя райсельгасхарчу, па стане на раніцу ўчарашняга дня бульба выкапана на плошчы 428 гектараў (пасаджана 548 га). У СВК «Гігант» (асноўны вытворца бульбы ў раёне) з 400 гектараў выкапаны 350 га пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 295 ц/га. Паказчык ураджайнасці ў цэлым па раёне — 280 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 350 гектараў, што крыху болей за палову ад неабходнага (630 га). Сярэдняя ўраджайнасць працягвае ўтрымлівацца на планцы 330 ц/га з перавагай у бок ААТ «Неўскі-Агра» — 350 ц/га (ААТ «Міхалёўская Ніва» — 310 ц/га).

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас — усяго ў раёне ўбрана
4 800 гектараў, або 90% плошчаў. У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» і філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» дадзены від работ завяршылі. У цэлым нарыхтавана 70 000 тон сіласу, што з улікам працягу кампаніі і леташніх запасаў дазволіць дасягнуць неабходных аб’ёмаў гэтага травянога корму.

Працягваецца таксама сяўба азімай збажыны — пасеяна, у цэлым па раёне, 80% ад задання. У радзе гаспадарак: філіяле «Харчавік-­Агра», ААТ «Саўгас Кісялевічы», СВК «Гігант» сяўба завершана. У філіяле «Варатынь» набліжаюцца да завяршэння — пасеяна 90% ад задання. Горш астатніх справы абстаяць у ААТ «Аграмашсэрвіс» — пасеяна меней за палову плошчаў. Аднак праблема з энерганасычанымі трактарамі (меліся паломкі) вырашана, і сітуацыя павінна выправіцца.

Варта адзначыць і тое, што дзяржзаказ на зерне раёнам цалкам выкананы. Апошнім паставілі 140 тон грэчкі — культуру вырошчвалі ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», «Аграмашсэрвіс» і «Неўскі-Агра».

Прочитано 334 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.