Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 02 Октябрь 2020 10:09

Прызыў-2020

Болей за 40 юнакоў з нашага раёна будуць прызваны ў восеньскую прызыўную кампанію на службу ў войска. У цэлым жа па Бабруйшчыне форму навабранца збіраюцца прымераць на сябе каля 300 маладых людзей.  Па словах ваеннага камісара г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Аляксея Беразоўскага, прызыўнікі будуць накіраваны ў розныя воінскія часці і фарміраванні краіны.

Усе хлопцы, якія прыйшлі, спадабаліся сур’ёзным падыходам да службы. Будуць несці яе ў асноўным у памежных войсках і Міністэрства ўнутраных спраў. Маладыя людзі ідуць служыць з жаданнем. Адзін з прызыўнікоў спачатку адвучыцца ў ДАСААФ, каб у маі пайсці ў распараджнне Ўзброеных Сіл падрыхтаваным спецыялістам, — адзначыў ён.

Адпраўкі да месца службы (у асноўным гэта г. Барысаў, 72-гі гвардзейскі аб’яднаны вучэбны цэнтр) пачнуцца, як было адзначана, у другой дэкадзе лістапада.

Некаторыя з маладых людзей, хто ў гэты дзень прыйшоў на камісію, расказалі пра сябе і свае адносіны да службы ў войску:

Сяргей Бабкоў, в. Бірча:

— Працую ў Магілёве, скончыў там жа электратэхнічны каледж.

На камісіі мне прапанавалі службу ў памежных войсках. Я ж лепей хацеў бы ў МУС. Чаму? Каб пасля, магчыма, застацца працаваць у органах. Быць чэсным, добрасумленным супрацоўнікам, несці службу на карысць свайму народу.  

Станіслаў Хахлоў, в. Пад’ясенка:

— Пасля 11 класаў паступіў у навучальную ўстанову. Але затым — так склаліся сямейныя абставіны — забраў дакументы. На сённяшняй камісіі мне прапанавалі спачатку скончыць школу ДАСААФ, набыць прафесію вадзіцеля, а ўжо пасля праходзіць воінскую службу. Гэта мяне задавальняе, так і сам планаваў: вадзіцельская спецыяльнасць лішняй не будзе.

Канстанцін Міхлюк, в. Брожа:

— Скончыў БДУІР — спецыяльнасць “Штучны інтэлект”, а таксама магістратуру па спецыяльнасці “Апрацоўка вялікіх аб’ёмаў інфармацыі”. Разлічваў на ІТ-роту, але мяне накіравалі ў памежныя войскі. Я ў прынцыпе не супраць: спадзяюся, што мае веды спатрэбяцца і там. Прызыў у войска шокам не стаў, да гэтага быў гатовы — трэба, значыць, трэба, буду служыць. З сябрамі тэму службы не абмяркоўваў, не было нагоды. Адслужу, пагляджу, як там, і ўжо сам пасля буду расказваць (смяецца), будзем параўноўваць, як каму служылася.

Прочитано 382 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.