Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 30 Сентябрь 2020 12:57

У «Агракамбінаце Бабруйскі» нарыхтоўваюць кукурузны сілас

У мінулую сераду, дзень нашага наведвання гаспадаркі, сіласную траншэю закладвалі на жывёлагадоўчым комплексе “Баранавічы”. На полі паблізу комплекса, дзе вяліся ўборачныя работы, было задзейнічана два камбайны — пад кіраваннем Аляксандра Раманавіча Гаўрыленкі і Віталя Васільевіча Баранава, сем адзінак тэхнікі (МАЗы і трактары з ПІМамі) для перавозкі ўраджаю.

— Акрамя тых пяці траншэй, што маюцца, кукурузным сіласам збіраемся закласці яшчэ шэсць, ураджай дазволіць, — дзеліцца развагамі намеснік дырэктара Мікалай Барысавіч Гертман. — З гэтай вось ямай на паўтары тысячы тон (паказвае ў бок траншэі, дзе без супынку снуе трактар) пачалі працаваць сёння, за дні 3-4, як таго патрабуе тэхналогія, управімся.

Для разраўновання і трамбоўкі масы — немалаважнай умовы якаснага корму на выхадзе — у траншэі працуюць Уладзімір Міхайлавіч Рослік на трактары Амкадор-352 і Сяргей Анатольевіч Фаістаў (на МТЗ-3022). Работу сваю механізатары ведаюць, падыходзяць да яе, як і да любой іншай у сельскагаспадарчым кругавароце спраў, сумленна і адказна, перапынак — толькі на абед.

 

Уладзімір Рослік

Зрэшты, апошні ад графіку не адхіляецца. Роўна а 12-й да месца закладкі сіласу пад’ехала “палявая кухня” з раздатчыцай абедаў Вольгай Міхайлаўнай Рабянок, якую падво­зіць у поле Уладзімір Давыдоўскі. Стравы для земляробаў гатуюць у “саўгаснай” сталовай. Па водгуках механізатараў — смачныя і сытныя, у чым заслуга кухара Зоі Мікалаеўны Даліда.

 

Уладзімір Давыдоўскі

… На полі, дзе хадзілі камбайны, адзначаем неаднароднасць кукурузнай “сцяны” — у некаторых месцах расліны прыкметна ніжэйшыя. Розная, па словах Мікалая Гертмана, і ўраджайнасць палёў.

— Ад чаго яна залежыць? Ад многага — гатункаў, непасрэдна поля, надвор’я, — кажа субяседнік і звяртае ўвагу на пабялеўшую кукурузу

— З-за замаразкаў, якія здарыліся, лісце адразу збялела, страціла сакавітасць.

Праўда, на якасць корму гэтая акалічнасць, па словах суправаджатага, асабліва не паўплывае: тут галоўнае — багаты на бялок пачатак.

Палёў кукурузных у гаспадарцы нямала. Каб знізіць выдаткі на перавозку кукурузнай масы да траншэй, плануюць іх бліжэй да ферм.

Для пасеву культуры на зерне выкарыстоўваюць насенне замежнай селекцыі: каб пачаткі паспелі выспець. Для сіласу ж дастаткова, калі пачатак і малочна-васковы.

Зерне кукурузы, як адзнача­юць у гаспадарцы, сёлета павінна быць нядрэнным. У мінулым годзе намалот склаў 3000 т, пры тым што збажыны намалацілі 2600 т. Кукуруза дала і значна вышэйшую ўраджайнасць. Але ж і вырошчванне яе абыходзіцца — і насенне, і азотныя мінеральныя ўгнаенні, без якіх аніяк, не танныя. Мінулагодняе зерне, за выключэннем таго, што пакінулі на насенне, захоўвалі ў здробненым выгля­дзе часткова ў “рукавах”, часткова — з захаваннем тэхналагічных патрабаванняў — у траншэі. Які ўра­джай атрымаюць сёлета і як з ім абыдуцца, пакажа час.

 

Аляксандр Леановіч, вадзіцель МАЗа

 

Аляксандр Гаўрыленка

Акрамя ўборкі кукурузы на сілас, у гаспадарцы право­дзяць хімпраполку азімага рапсу, рыхтуюць глебу і сеюць азімую збажыну. Зусім нядаўна ўбралі грэчку, цалкам выканаўшы дзяржзаказ па гэтай культуры. З 36 т зерня, што засталіся, частку збіраюцца пакінуць на насенне, астатняе, магчыма, паставяць на крупу. Справы ў гаспадарцы ідуць сваёй чаргой. Шмат увагі надаецца абнаўленню машынна-трактарнага парку. З апошняга, атрыманага ў лізінг, — камбайн “Палессе”, які даручылі аднаму з лепшых механізатараў Дзмітрыю Пятровічу Кунцу.

— Усё б нядрэнна, каб не дэфіцыт кадраў, — дзеліцца Мікалай Барысавіч. — Недахоп працоўных рук асабліва адчуваецца сярод механізатараў. Таму ў гаспадарцы радыя кожнаму, чые адносіны да працы вызначаюць сумленне і адказнасць.

P.s. Па стану на раніцу ўчарашняга дня, кукуруза на сілас у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ўбрана на плошчы 1240 га, ці 93% ад патрэбы.

Прочитано 459 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.