Алена Крычко, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях
З 1 па 10 верасня на Бабруйшчыне праходзіў другі этап рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі — дзеці». Асноўны акцэнт-установы адукацыі. Работнікі МНС прынялі ўдзел у агульнашкольных лінейках. Правялі тэматычныя ўрокі бяспекі. Дзецям нагадалі пра магчымыя небяспекі дома, разам прагаварылі тэлефоны экстранных служб і правілы выкліку ратавальнікаў, замацавалі 5 крокаў выратавання. З работнікамі школ разабралі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і дзеянні пры пажары. У завяршэнні-агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі.
Алена Крычко, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з
грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев. |
![]() |