Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Август 2020 10:29

Раённыя педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Сёння педагогі раёна сабраліся на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю. Яе тэмай сёлета стала «Развіццё раённай сістэмы адукацыі: ад дзяржаўнай стратэгіі да педагагічных практык».

Удзел у мерапрыемстве прынялі ветэраны педагагічнай працы, у якасці ганаровых гасцей прысутнічалі адказныя работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім.

Якіх вынікаў дасягнула раённая адукацыя ў папярэднім навучальным годзе, і якія асноўныя задачы пастаўлены перад настаўніцтвам у 2020-2021-ым — распавяла начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Стэльмак. Алеся Сяргееўна, а таксама Аляксандр Сухадольскі і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко ўручылі ўзнагароды калектывам і педагогам, чыя прафесійная дзейнасць дасягнула найлепшых вынікаў у розных накірунках, чый унёсак у падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да школы аказаўся найбольш відавочным. Узнагароды настаўнікі атрымалі і ад прафсаюзных арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.

Не абыйшлі ўвагай на ўрачыстасці маладых педагогаў, для каго дзень 1 верасня стане адлікам прафесійнай дзейнасці — іх у раённыя школы прыбыло 18 чалавек (для параўнання, у мінулым годзе 8).

З улікам таго што жнівеньская канферэнцыя — гэта найперш свята, для яе ўдзельнікаў была наладжана цудоўная канцэртная праграма.

Падрабязнасці ў нашым фотарэпартажы.

 

Да пачатку ўрачыстасці прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю раённых устаноў адукацыі і дасягнутых поспехах

Прочитано 435 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.