Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 27 Август 2020 10:03

Прафсаюзы павіншавалі перадавікоў жніва

Трэці тыдзень запар для райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пачаўся з узнагароджвання перадавікоў вытворчасці на ўборцы збажыны.

За тысячу і болей тон намалочанага і перавезенага зерня падарункі ад галіновага прафсаюза, падзяку за працу і пажаданні плёну ў далейшым атрымалі члены раённай арганізацыі: экіпаж зерне­ўборачнага камбайна БААТ “Аграмашсэрвіс” у скла­дзе старшага камбайнера Алега Анатольевіча Сідаровіча і камбайнера Андрэя Пятровіча Шорнікава і экіпаж ААТ “Неўскі-Агра” — Віктар Міхайлавіч Шпак (на фота да матэрыялу) і Юрый Анатольевіч Аўрамчык. І першы, і другі экіпажы працуюць на айчынных камбайнах “Палессе”.

 

Алега Сідаровіча і Андрэя Шорнікава віншуюць Віктар Садоўскі і Надзея Дудаль

Шчырых слоў падзякі і пажаданняў здароўя і міру старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК На­дзея Міхайлаўна Дудаль і начальнік вытворчага ­аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Уладзіміравіч Садоўскі выказалі ў гэты дзень таксама вадзіцелям-тысячнікам БААТ “Аграмашсэрвіс” Анатолю Аляксандравічу Рафалёнку і Юрыю Іванавічу Лішко.

 

Юрый Лішко

 

Анатоль Рафалёнак

Зрэшты, сёлетняе жніво, дзякуючы добраму ўра­джаю збажыны, — багатае на перадавікоў-тысячнікаў (ёсць і двухтысячнікі).

— З пачатку ўборачнай кампаніі падарункі толькі ад галіновага прафсаюза ўручаны 25 камбайнерам і 20 вадзіцелям, некаторым — хто намалаціў ці перавёз па дзве тысячы тон — уручаны двойчы, — адзначыла Надзея Дудаль. — І на гэтым ўвагу да ўборачнай кампаніі не страчваем: на палях застаюцца іншыя культуры, якія трэба ўбраць гэтак жа своечасова і якасна.

Прочитано 462 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.