Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Август 2020 11:59

Раён нарошчвае аб’ёмы малака

З пачатку жніўня ў сельгасарганізацыях раёна надаілі 2482 т малака ці 119% у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года. За выключэннем двух гаспадарак, у астатніх 7 надоі нарошчваюць. Да прыкладу, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 187%, БААТ «Аграмашсэрвіс» — 135%, філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДтА» — 133%. Са з’яўленнем зерня новага ўра­джаю гаспадаркі ва ўласных умовах гатуюць узбагачаны корм для дойнага статку і ад гэтага ў тым ліку маюць прыбаўку малака.

Варта адзначыць, што пытанні развіцця малочнай жывёлагадоўлі на пастаянным кантролі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У першай палове месяца ў гэтых мэтах праведзены семінар-вучоба для загадчыкаў малочна-таварных ферм ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», дзе з імі яшчэ раз дэтальна абмеркавалі і на практыцы засвоілі паслядоўнасць выпойвання цялят малозівам пасродкам зонду. Значнасць працэдуры, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, пераацаніць немагчыма: ад гэтага напрамую залежыць здароўе жывёлы. Між тым, у некаторых гаспадарках, як было адзначана, да выканання дадзенага тэхналагічнага патрабавання маюцца пытанні — выяўлены такія парушэнні, як несвоечасовасць выпойвання, выкарыстанне няякаснага малозіва, што, безумоўна, патрабуе тэрміновага прадухілення.

Прочитано 306 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.