Юнакоў і дзяўчат, якіх у зале сабралася болей за 40 чалавек, пазнаёмілі з гісторыяй Прыбярэзінскага краю, з дасягненнямі ў розных галінах народнай гаспадаркі раёна. Да маладых спецыялістаў давялі слушную інфармацыю адносна статусу, адказалі на хвалюючыя пытанні.
У мэтах практычнага азнаямлення з раёнам заўтрашнія спецыялісты пабывалі на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў ААТ “Неўскі-Агра” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, зрабілі экскурсію па аг. Цялуша, дзе наведалі ў тым ліку ўчастак для галасавання, пазнаёміліся з работай мясцовай установы культуры.