У сваю чаргу прафсаюзы, каб падзякаваць земляробам за працу, заахвоціць аграрыяў на дасягненне высокіх вынікаў, наведваюцца да іх на палі.
Сёння Бабруйскі раён з гэтай мэтай наведала старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава. Лісты падзякі і каштоўныя падарункі з яе рук атрымалі Яўген Барадзін і Васіль Радзіонаў з ААТ “Стасеўка”, Георгій Алтынскі і Аляксандр Лавіцкі з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, а таксама Аляксандр Рагалевіч і Аліхан Кантаеў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”.
Удзячнасць за працу хлебаробам выказалі таксама старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.
(Злева направа) — Людміла Балакер, Віктар Садоўскі, Яўген Барадзін, Аляксандр Трафімаў (дырэктар ААТ «Стасеўка), Васіль Радзіонаў і Таццяна Філімонава
Падарункі прымаюць: Георгій Алтынскі …
…і Аляксандр Лавіцкі з ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”
…Аляксандр Рагалевіч
… і Аліхан Кантаеў з ААТ “Саўгас Кісялевічы”
— Ад вашай працы ў гэтыя дні залежыць дабрабыт усёй краіны, кожнага яе жыхара, — адзначыла Таццяна Васільеўна.