Удой малака на адну карову за перыяд са студзеня па май склаў у цэлым па раёне 1 603 кг (+190 кг). У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» ад рагулі за 5 месяцаў у сярэднім ўзялі 2 949 кг (+306 кг), у філіяле «Варатынь» — 2 771 кг (+716), у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 1 635 кг (+682), ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» — 1 326 кг (-383 кг), ААТ «Неўскі-Агра» — 1 301 кг (+60 кг), у СВК «Гігант» — 1 091 кг (-98 кг), ААТ «Стасеўка» — 1 044 кг (+309 кг). Найніжэйшыя ўдоі ў БААТ «Аграмашсервіс» і ААТ «Саўгас Кісялевічы» — адпаведна 937 кг (+55 ) і 964 (+303 кг).