На днях такія сустрэчы прайшлі ў Гарбацэвіцкім і Кавалёўскім сельскіх дамах культуры. Удзел у іх прынялі калектывы мясцовых сельгаспрадпрыемстваў: ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» і ААТ «Неўскі-Агра», работнікі сельскіх медустаноў і культуры. Пытанні да дэпутата, у мінулым — кіраўніка аховы здароўя Бабруйшчыны, датычыліся ў тым ліку і хвалюючай усіх сітуацыі, якая складваецца ў рэгіёне і краіне ў цэлым адносна каронавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, хто і ў якія тэрміны можа разлічваць на тэсты па выяўленні хваробы, ці ёсць магчымасць зрабіць платны аналіз на COVID-19, які парадак аплаты бальнічных лістоў работнікам, што вымушаны былі знаходзіцца на самаізаляванні і г.д.
У чацвер падчас сустрэчы Уладзіміра Гацко з супрацоўнікамі Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 апошнія пацікавіліся новаўвядзеннямі ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» — сёлета парламентарыямі абмяркоўваецца новая рэдакцыя гэтага нарматыўна-прававога акта, а таксама тым, ці будзе перагледжвацца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах».