Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Май 2020 12:50

Да нарыхтоўкі травянога корму ў раёне гатовы

Пра гэта паведаміў галоўны дзяржінспектар райсельгасхарчу Аляксандр Сапега. Па яго словах, у корманарыхтоўцы будзе задзейнічана 29 кормаўборачных камбайнаў, у тым ліку 5 высокавытворчых айчынных і столькі ж — замежнай вытворчасці. На сёння амаль усе яны (90%) да работы гатовы. Будзе задзейнічана 38 касілак, з якіх прыкладна трэць шырынёй захопу звыш 8 метраў, 28 грабель (20 валкаўтваральнікаў). Маецца 27 прэс-падборшчыкаў для ўборкі сена і саломы і 4 камбінаваных сучасных прэс-падборшчыкі з заварочваннем корму ў рулоны. Гэтай тэхнікі, як было адзначана, дастаткова, каб правесці кампанію зладжана і ў пару.

Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то цалкам завяршылі падрыхтоўку тэхнікі да адказнай кампаніі ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», СВК «Гігант», у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». Больш таго, «Харчавік-Агра» ў корманарыхтоўку ўжо ўключыўся: тут і ў рулоны сенажу нарыхтавалі, і кладуць у траншэю. З кулісных пасеваў занатавалі сенажу ў ААТ «Саўгас Кісялевічы», ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».

На сенажацях, як і штогод, будзе працаваць нямала новай тэхнікі. У «Агракамбінаце Бабруйскі», да прыкладу, па лізінгу набылі касілку і плюшчылку. У БААТ «Аграмашсервіс» працуе новы КВК-800. «Харчавік-Агра» ў разгар мінулага сезону набыў прэс-падборшчык-абмотчык рулонаў. ААТ «Неўскі-Агра» ўключыцца ва ўборку травы з новымі граблямі, касілкай, прычэпамі для транспарціроўкі корму. На сенажацях ААТ «Міхалёўская Ніва» 2 новенькія касілкі. СВК «Гігант» набыў у мінулым годзе новыя граблі.

Прадугледжаны і варыянты на выпадак, калі у каго пойдзе што не так — тэхніка мае звычку ламацца.

— Каб не упускаць тэрміны нарыхтоўкі, гаспадаркам за адпаведную плату дапамогу зможа аказаць створаны спецыяльна ў гэтых мэтах механізаваны атрад Бабруйскага мясакамбіната, — адзначыў Аляксандр Сапега. — Пры неабходнасці дапамогуць і гаспадаркі-суседзі, калі будуць мець такую магчымасць. Вядома ж, за адпаведную плату. З апошняга вынікае, наколькі важна мець уласны надзейны парк тэхнікі, сур’ёзна адносіцца да яе падрыхтоўкі, сачыць за станам.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 483 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.