Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Май 2020 12:45

У філіяле «Харчавік-Агра» нарыхтоўваюць травяны корм

Да гэтай работы гаспадарка прыступіла першай у раёне. І па стане на панядзелак 800 тон сенажу па сучаснай тэхналогіі — у рулоны — ужо было занатавана.

— За корманарыхтоўку ўзяліся 5 мая, непасрэдна заварочваць у рулоны сталі 8-га, — дзеліцца галоўны аграном Валянціна Масолава. — Запланавана нарыхтаваць такім спосабам 1800 тон травяной масы, але мяркуем, што аб’ёмы гэтыя значна пераўзыдзем, пакладзем у межах 2-2,5 тысяч тон. Корм сябе выдатна зарэ­камендаваў — якасны, не дае адходаў.

Ранняя нарыхтоўка травы ў гаспадарцы стала магчымай, па словах галоўнага агранома, дзякуючы кулісным пасевам зялёнаўкоснага жыта, рапсу і сурэпіцы. Іх у «Харчавіку-Агра» было 350 гектараў. На панядзелак няўбранымі заставалася 30 га. Менавіта з такіх пасеваў нарыхтавалі 700 тон сенажу ў рулоны, яшчэ 100 тон — на гектарах даўгалетняй пашы.

І сёлета, і ў мінулым годзе занатоўка травы ў рулоны — выключна на механізатары Аляксандры Ступені. «Чалавек ён старанны, працавіты, — кажа пра земляроба галоўны інжынер Антон Рэдкі. — Сялянскую працу добра ведае, да яе асаблівасцей ставіцца з разуменнем — калі трэба, то і ў 5 раніцы гатовы прыступіць. Надзвычай адказна ставіцца да тэхнікі. Не перагружае, не чакае, калі той ці іншы механізм прывядзе да збою — рэгулярна агледжвае, своечасова абслугоўвае». Незнарок і набыты ў мінулым годзе рулонны прэс-упакоўшчык Krone Сomprima CF 155 XС даверылі менавіта Аляксандру.

Зрэшты, корму для жывёлы ў гаспадарцы дастаткова яшчэ і леташняга, запас зрабілі на два гады.

— З парожніх — адна толькі сянажная траншэя, — дзеліцца Валянціна Якаўлеўна. — Каб не прэс для рулонаў (апошнія звозяць на адкрытыя пляцоўкі ля фермаў), то не было б куды і занатоўваць свежую траву.

Поўныя яшчэ і сенавалы. Аднак лугавое сена, як і штогод, нарыхтоўваць будуць: ніхто не ведае, якім будзе гэты і наступныя гады, а запас, як любяць тут казаць (і гэтага прынцыпу прытрымліваюцца), бяды не чыніць.

Не забываюцца ў «Харчавіку-Агра» і на догляд пасеваў. З бліжэйшых клопатаў — фунгіцыдная апрацоўка азімага рапсу на 250 гектарах, усё неабходнае для догляду маецца. У цэлым жа азімыя, па словах спецыяліста, не сказаць каб дрэнныя, але недахоп вільгаці адчувальны — добрага б дажджу ім. Што да яравых культур, то яны тут узышлі дружна. Хоць з першымі пасевамі «прыйшлося павазіцца»: ячмень прыхвацілі маразы. Каб выправіць сітуацыю, давялося неадкладна падкарміць яго, cтаноўча на пасевы паўплываў і дожджык. Таму ў гаспадарцы спадзяюцца, што ўсё будзе добра, і ўраджай абавязкова парадуе.

У цэлым жа па раёне, па стане на ўчарашні дзень, ужо завяршылі сяўбу кукурузы, хімпраполку цукровых буракоў, тры дні як пасадзілі бульбу. Гэтым часам вядуцца хімпраполкі яравых збожжавых і зернебабовых культур, актыўна рыхтуецца сельгастэхніка, якая будзе задзейнічана ў нарыхтоўцы травянога корму. У той жа час дзве гаспадаркі — філіялы «Харчавік-Агра» і «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — нарыхтоўкай корму ўжо займаюцца. Таксама звыш адной тысячы тон сенажу з азімай сурэпіцы закладзена ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» і прыкладна 500 тон такога корму — у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».
Усяго ж раёну сёлета трэба нарыхтаваць 74 тысячы тон кармавых адзінак травянога корму. Гэта прыкладна 14 тысяч тон сена, 119 тысяч тон сенажу і 932 тысячы тон сіласу.

Прочитано 499 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.