Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Апрель 2020 13:44

Міхалёўцы сеюць цукровыя буракі

Напрыканцы мінулага тыдня за гэтай справай мы засталі механізатара гаспадаркі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца. Яго трактар МТЗ-1021 з сеялкай СМН-12 у акружэнні воблака птушак прыкмецілі, як толькі збочылі з аўтадарогі ў накірунку Крупічаў.

— Сею культуру трэці дзень, — дзеліцца механізатар. — Тэхніка не новая, таму не абыйшлося без замінкі. Але ж непаладку выправілі і зноў у поле.

У гэтую вясну ў гаспадарцы запланавалі заняць пад цукровыя буракі 330 гектараў — на ўзроўні леташняга года. А вось ураджай спадзяюцца атрымаць лепшы (у 2019-м — ніжэй за 300 ц/га). Дзеля гэтага, як тут паведамілі, прадпрымуць усе неабходныя меры па доглядзе пасеваў.

Што да непасрэднага сейбіта буракоў, то ў яго прафесійных здольнасцях у гаспадарцы не сумняваюцца. Аляксандру Вежнаўцу традыцыйна давяраюць найбольш адказныя ўчасткі работы.

Прыйшоў у калгас у 1991 годзе, адразу пасля школьнай парты. І калі вярнуўся ў родную гаспадарку, адслужыўшы ў войску, Аляксандр Віктаравіч без шкадавання правёў на калгасных прасторах не адзін дзясятак год. Любоў да працы на зямлі, значнасці земляробчай справы прывіў і дзецям. Двое сыноў (дачка яшчэ школьніца) гэтым часам асвойваюць агранамічную навуку, новыя тэхналогіі выро­шчвання культур, каб у будучым (магчыма і такое) прымяніць набытыя веды на бацькам узаранай раллі.

Прочитано 480 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.