Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 21 Апрель 2020 09:11

Лідарства па ўдоях — за «Харчавіком-Агра»

8 173,7 тоны малака надаілі ў раёне са студзеня па сакавік уключна, або 112% да адпаведнага перыяду 2019-га года.

Павелічэнне вытворчасці дасягнута найперш за кошт такіх гаспадарак, як ААТ «Міхалёўская Ніва» (158%), філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (142%), філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (113%). Болей чым на трэць павялічылі надоі ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» (138%), станоўчыя зрухі намеціліся ў ААТ «Стасеўка» (108%), на ўзроўні мінулагодняга (100%) — ААТ «Неўскі-Агра». Рэалізавана за гэты перыяд 7 286,4 т малака або 114% да папярэдняга года.

У сярэднім на карову за тры месяцы надаілі 929 кг, гэта на 89 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2019 года. Лідарства па ўдоях па-ранейшаму за філіялам «Харчавік-Агра» — 1 680 кг (+189 кг), на другім месцы філіял «Варатынь» — 1 585 кг (+427 кг), трэцяя пазіцыя ў «Міхалёўскай Нівы» — 922 кг (+335 кг). Прыкметна болей малака ад каровы ўзялі ў «Саўгасе Кісялевічы» (+179 кг). Праўда, паказчык сярэдняга ўдою тут працягвае заставацца адным з найніжэйшых у раёне — за тры месяцы 580 кг (для параўнання, у тым жа філіяле «Харчавік-Агра » толькі за сакавік на карову надаілі 603 кг, у філіяле «Варатынь» — 552 кг).

Не дасягнулі мінулагодняй вытворчасці малака па выніках дэкады ў СВК «Гігант» (надаілі 883,8 т або 95%), БААТ «Аграмашсервіс» (282,7 — 92%), ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» (1 275,5 — 80%).

Прочитано 481 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.