Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Декабрь 2013 16:41

5-га снежня на базе МТФ Воўчая Гара СВК «Калгас імя Дзяржынскага» прайшла нарада-вучоба галоўных інжынераў сельгасарганізацый і намеснікаў па жывёлагадоўлі Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў

Удзел у ёй прыняў намеснік старшыні Магілёўскага аблсельгасхарча па механізацыі Мікалай Антусаў, прадстаўнікі абслуговых арганізацый, у прыватнасці, Магілёўскай ПМК.

Асноўнае пытанне, якое абмяркоўвалася — тэхнічнае абслугоўванне даільных залаў. На сёння ў раёне маецца 14 даільных залаў, якія абслугоўваюцца рознымі арганізацыямі, пераважная частка — Магілёўскай ПМК. Падчас нарады яе прадстаўнікамі былі наглядна прадэманстраваны ўсе аперацыі па наладцы і абслугоўванні, якія праводзяцца, у тым ліку — тэхнічнае абслугоўванне даільнай устаноўкі: параметры, пры якіх яна здольна выконваць свае функцыі, наладка і непасрэдна працэс даення. Правільны падыход да апошняга з’яўляецца надзвычай важным: у адваротным выпадку даільнае абсталяванне здольна прывесці да захворвання жывёлы і ў выніку — да зніжэння надояў малака. Таму ад механікаў сельгасарганізацый, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча Віталія Епіхава, патрабуецца строга кантраляваць работу даільных установак, сачыць, каб кожная дэталь выконвала тыя функцыі, для якіх прызначана.

Падчас нарады закраналася і пытанне аплаты абслуговых работ. Аблсельгасхарчам распрацавана праграма, згодна якой сельгаспрадпрыемства, якое заключыла з ПМК дагавор на абслугоўванне даільных залаў, адлічвае праз «Бабушкину крынку» малако аднаго дня. Гэтых грошай дастаткова для таго, каб набыць неабходныя матэрыялы для абслугоўвання. За выкананую па факце работу сельгасарганізацыі разлічваюцца дадаткова.

ПМК складзены графік абслугоўвання даільных залаў, які зацверджаны дырэктарам арганізацыі і ўзгоднены з начальнікамі райсельгасхарчаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1123 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.