Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Март 2020 14:04

У Іванаўцы прайшло мерапрыемства з нагоды юбілея Міколы Аўрамчыка

Настолькі люднай, як у мінулую суботу, актавая зала Іванаўскага сельскага клуба не была даўно. Але ж і нагода адпавядала — мясцовыя жыхары, раённая грамадскасць, госці-бабруйчане сабраліся, каб згадаць і ўшанаваць выбітнага земляка, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколу Аўрамчыка, якому сёлета споўнілася б 100 год.

 

Да гэтай даты Мікалай Якаўлевіч не дажыў усяго тры гады — пайшоў з жыцця 8 мая 2017-га. Нарадзіўшыся ў суседніх з Іванаўкай Плёсах (вучыўся таксама ў вёсцы Цялуша), паэт праз усё жыццё пранёс любоў да малой радзімы, сваёй «Бабруйшчыны зялёнай», уславіў родны край у шматлікіх творах.

Старэйшае пакаленне добра ведае, а многія з маладзейшых, вядома ж, памятаюць хударлявую постаць паэта падчас святаў Пушкінскай паэзіі ў аг. Цялуша. Бавячы на малой радзіме кожнае лета, Мікола Аўрамчык абавязкова наведваўся на літаратурныя сустрэчы, адпачываў душой сярод землякоў, чытаў уласныя радкі.

...Свята-успамінак атрымалася надзвычай цёплым, кранальным. Пад ціхае гучанне музыкі зала, як загіпнатызаваная, слухала вершы паэта, мелодыку якіх цудоўна перадавалі вядучыя творчага мерапрыемства — работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі (яны ж арганізатары). Якой бы тэматыкі творы не гучалі, усе яны нязменна краналі душу — адкрытасцю поглядаў аўтара, шчырасцю, смеласцю выказванняў, улюбёнасцю ў Радзіму, спазнаннем сутнасці чалавечага быцця, жыццесцвярджальнасцю.

Здавалася, і сам Мікалай Аўрамчык прысутнічае ў зале. У той час як са сцэны гучалі радкі аўтара, ён «пазіраў» з экрана то зусім маладым, то ў росквіце год, то ўмудроным вопытам чалавекам.

— Мікола Якаўлевіч— гонар нашага краю, пачэсны грамадзянін Бабруйскага раёна, — адзначыла, звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова. — І гэта так добра, што ўсе мы тут сабраліся, што ў зале шмат моладзі — тых, хто раскажа пра знакамітага земляка сваім дзецям, будучым пакаленням.

Успамінамі пра Міколу Аўрамчыка падзяліўся старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас. Уражаннямі ад сустрэчы з літаратарам — карэспандэнт «раёнкі» Алена Карпенка. З яе слоў, на запытанне — што значыць для пісьменніка малая радзіма, Мікола Аўрамчык адказаў: «Малая радзіма для мяне — гэта ўсё: школа, дзе мяне вучылі, бальніца, дзе мяне лячылі, царква, дзе мяне хрысцілі... І, каб усяго гэтага ў мяне не было, дык ці стаў бы я тым, кім стаў?»

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры бабруйскай школы № 20 Лілія Якаўлева падзякавала арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства, распавяла пра цікавасць дзяцей да асобы і творчасці вядомага земляка, пра экскурсію, якую у мэтах знаёмства з малой радзімай паэта яны наладзілі са школьнікамі. Артысты раённага цэнтра культуры, народны ансамбль народнай песні «Вясёлка» Бортнікаўскага СДК, выканаўцы мясцовага сельскага клуба ўразілі песенным майстэрствам, аздобілі сустрэчу ў гонар Міколы Аўрамчыка родным яму беларускім словам.

Прочитано 828 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.