У гэты сонечны дзень, 13 сакавіка, раней звычайнага, адбыўся старадаўні хлебаробчы рытуал «Засеўкі», які сімвалізуе пачатак новага сезону для земляробаў. Першы засеў пад задорныя прыпеўкі і кранальныя вершаваныя радкі раённых артыстаў правёў перадавік сельскагаспадарчай нівы, механізатар ААТ «Неўскі-Агра» Леанід Чэрнік. На ўдалы пачатак веснавых палявых работ і шчодры ўраджай-2020 хлебаробаў блаславіў іерэй Віктар.
Падрабязнасці — ў фотарэпартажы.

















