Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Январь 2020 14:56

Малако там, дзе да яго імкнуцца

Адзін з найбольш паспяховых аб’ектаў малочнай вытворчасці раёна — МТФ № 1 філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». За снежань ад каровы ў дзень тут узялі ў сярэднім без малога па 17 кг малака. Выключна ўсё яго прадалі гатункам экстра пры тлустасці 3,99%. У цэлым за 2019 год на рагулю надаілі па 5 550 кг, што вышэй мінулагодняга паказчыка, і ўпэўнена рухаюцца наперад.

Чым абумоўлены высокія вытворчыя паказчыкі? На гэтае пытанне загадчык малочна-таварнай фермы Ф.В. Козыраў адказвае літаральна сходу — адпавядаючым кормам, доглядам, тэхналагічна-вывераным падыходам да працэсу даення жывёлы і натуральным імкненнем людзей да добрага заробку, паляпшэння сямейнага дабрабыту.

Працу на ферме з прывязным утрыманнем кароў мала назваць нялёгкай. Шматлікія ручныя працэсы патрабуюць ад работніка фізічнай вытрымкі і загартаванасці.

— Адной толькі вады колькі даводзіцца прынесці! — расказвае Фёдар Васільевіч. — Кароўка ж дае высокаякаснае малако, і задача даяркі — у такім выглядзе «данесці» яго да халадзільніка, паставіць на перапрацоўку. А для гэтага — трэба мыць і мыць, ні на крок не адступаючы ад тэхналогіі.

І дзяўчаты, як ветліва называе аператараў машыннага даення загадчык, стараюцца на сумленне. Ды калі б якая і захацела адыйсці ад правілаў, іншыя (усміхаецца) не дадуць: колькасць надоенага малака залічваецца аператарам індывідуальна, залежыць ад шэрагу фактараў, у тым ліку раздоенасці рагуль, а вось паказчыкі якасці і тлустасці, якія таксама ўплываюць на заробак, — агульныя. Знізіць адна даярка — грашовыя страты панясе ўвесь калектыў.

— А пастараліся — выканалі месячнае заданне па вытворчасці малака, прадалі яго гатункам экстра і высокай тлустасці — атрымалі 30%-ную надбаўку да заробку, — працягвае знаёміць з няхітрай бухгалтэрыяй кіраўнік фермы. — Людзі бачаць, што аддача ёсць, — за добрую працу добра плацяць — і стараюцца на сумленне.

Гэты фактар, а найперш тое, што работнікі на ферме падабраліся адказныя ды працавітыя, і дае магчымасць калектыву дасягаць высокіх вынікаў, быць у ліку найбольш паспяховых у раёне.

Дойны статак МТФ № 1 налічвае 419 галоў, якія размешчаны ў двух хлявах (усяго хлявоў 5), падзелены на 8 груп. За кожнай даяркай замацавана прыкладна па 55 рагуль. Абслугоўваюць жывёлу 9 аператараў машыннага даення, у тым ліку адна падменная: Таццяна Аляксандраўна Мінкевіч, Вольга Вячаславаўна Барадзіна-Косарава, Святлана Леанідаўна Оргіш, Ірына Леанідаўна Аўрамчык, Алена Віктараўна Усцінава, Валянціна Васільеўна Фісюк, Ганна Пятроўна Капусціна, Наталля Віктараўна Цэдрык і Алена Аляксееўна Новікава. Колішняя перадавая даярка Таццяна Васільеўна Бабкова з некаторага часу працуе ўлікоўшчыцай малака.

У кожным хляве — па два даглядчыкі. Гэтыя абавязкі замацаваны за Віктарам Віктаравічам і Уладзімірам Віктаравічам Прыкотамі, Леанідам Фядотавічам Івановым, Арсенціем Піліпавічам Захаравым. На ферме маецца слесар па даільным абсталяванні — Сяргей Уладзіміравіч Койпіш. Болей за 20 год сумленнай нялёгкай працы на рахунку слесара па гноевыдаленні Віктара Фёдаравіча Койпіша, дзякуючы якому ў вытворчым працэсе не здараецца надзвычайшчыны.

Калі даяркі заступаюць на працоўнае месца прыкладна ў шэсць гадзін, то даглядчыкі — у чатыры: да дойкі жывёла павінна быць накормлена. Жанчыны найперш рыхтуюць абсталяванне, носяць, як раней адзначалася, цёплую ваду для апрацоўкі вымені. Пасля непасрэдна дойкі выпускаюць статак на двухчасовую прагулку. Самі ж на працягу гэтага часу прыводзяць у парадак вытворчае абсталяванне. Мужчыны займаюцца ачысткай стойлаў, падсыпкай апілкаў, сартуюць корм. Пасля прагулкі рагуль зноўку прывязваюць і толькі потым разыходзяцца па дамах.

Наступны прыход на ферму а 17 гадзіне. І пачынаецца ўсё той жа кругаварот работ.

— Людзі стараюцца працаваць добра, бо імкнуцца атрымаць станоўчы вынік, а гэта ў рабоце галоўнае, — заўважае Фёдар Васільевіч. — Дзякуй богу, атрымліваецца. Даведзены план штомесяца выконваем. Таму ёсць і настрой на працу.

На малочна-таварнай ферме № 1 працуюць сем’ямі. Прозвішчамі Койпіш, Прыкота тут нікога не здзівіш.

— Увогуле, трэба разумець, што праца ў жывёлагадоўлі — калектыўная. І яе вынік залежыць ад сумлення і працавітасці кожнага, пачынаючы ад мяне да вартаўнікоў, — зазначае Фёдар Козыраў. — Тут унёсак і жывёлаводаў, якія працуюць у іншых хлявах: з сухастойнымі каровамі, на вырошчванні цялушак, у прафілакторыі для маладняку, дзе закладваецца аснова будучага малака. Цялятак да 3-хмесячнага ўзросту (іх 78) даглядаюць вопытны жывёлавод Кацярына Уладзіміраўна Прыкота з дачкой Святланай Віктараўнай Русаковай.

Без сумнення, вялікая адказнасць за вынікі калектыўнай працы — на спецыялістах галіны. Сам факт, што тэхнікам-асемянатарам на МТФ працуе Раіса Гоманава, дае зразумець, што з гэтым бокам вытворчага працэсу на ферме ўсё нармальна. Пра Раісу Рыгораўну — шматразовага пераможцу не толькі раённага, але і абласнога конкурсаў прафесійнага майстэрства — можна расказваць (і мы неаднойчы расказвалі) бясконца. «Мала таго, што выдатны спецыяліст, але і чалавек высокіх маральных прынцыпаў,— кажуць пра яе ў філіяле. — Працаголік па жыцці, якая не можа адносіцца да даручанага недобрасумленна». Разлічваюць на МТФ і на нядаўна заступіўшага да абавязкаў ветэрынарнага ўрача.

Малако там, дзе да яго імкнуцца, — рэзюмуюць на ферме. Пры гэтым заўважаюць, што не ўсё залежыць выключна ад работнікаў — важнай складаючай з’яўляецца корм. Тры гады як у філіяле функцыянуе ўласны камбікормавы завод. Таму праблем з канцэнтратамі, прычым, добрай якасці, на працягу года не ўзнікае.

— Калі да такога ўзроўню давядзецца падцягнуць і грубасочную групу кармоў, то будзем мець яшчэ большыя надоі, — падсумоўвае нашу размову Фёдар Васільевіч.

Што да якасці малака, то сакрэт гэтага на ферме добра ведаюць. Дый загадчык, як сам кажа, не стамляецца нагадваць работнікам пра тое, што за малако ў краме людзі плацяць грошы, і задача калектыву — пастаўляць яго на перапрацоўку высокаякасным.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 418 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.