Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Январь 2020 16:32

Найбольшыя аб’ёмы малака — у «Варатыні», найвышэйшыя ўдоі на карову — у «Харчавіку-Агра»

У раённых сельгасарганізацыях у мінулым годзе надаілі 30 250 тон малака або 100,7% да папярэдняга года. Прадалі — 26 з паловай тысяч тон ці 100,9% да мінулагодняга ўзроўню. Таварнасць малака павялічылі на 0,26 працэнтныя пункты, яна склала 87,5%. За год на карову ў сярэднім па раёне надаілі 3460 кг — на 37 кг болей, чым у 2018-м. Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то найвялікшыя аб’ёмы надоенага і рэалізаванага за год малака — у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (надоена 7258,6 т або 126% да папярэдняга года, прададзена 6657 т (+130,6%)).

У гаспадарцы другі па велічыні паказчык таварнасці сыравіны — 91,7%, і ўдою на карову ў год — 5256 (+1001 кг) кг.

Высокай ацэнкі заслугоўваюць жывёлаводы філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», дзе паказчык удою на карову ў год дасягнуў 6-цітысячнага рубяжу, пераўзыйшоўшы мінулагодні на 434 кг. Вытворчасць малака ў гаспадарцы склала 3450 т або 108% да папярэдняга года. Таварнасць — 92,3% — найвышэйшая ў раёне.

Болей чым у 2018 годзе на карову ў год надаілі малака і ў ААТ «Неўскі-Агра» — 3193 кг (+540 кг). У іншых сельгасарганізацыях удоі знізілі, найбольш прыкметна — у філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Баб­руйскі КХП», на карову за год тут надоена 3771 кг.

Каб павялічыць вытворчасць малака, у раёне вядзецца немалая работа па нарошчванні пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, маецца станоўчая дынаміка ў гэтым плане. На 1 студзеня пагалоўе буйной рагатай жывёлы вызначана лічбай 25 071, што на 1054 галавы болей, чым на пачатку папярэдняга года.

— Планы па вытворчасці малака на сёлетні год паставілі амбіцыйныя, адзначыў Аляксандр Кісялёў, — дасягнуць тэмпу росту ў 125 працэнтаў. Заданні, у тым ліку памесячныя, сельгасарганізацыям даведзены, у калектывах абмеркаваны. Студзеньскае заданне «разбіта» па днях, яго выкананне кожны дзень аналізуем, неадкладна рэагуем на праблемныя сітуацыі, прымаем адпаведныя меры па іх вырашэнні. У гэтыя дні сутачная вытворчасць малака ў раёне складае 110% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Травянога корму для бесперабойнага забеспячэння ім жывёлы ў раёне дастаткова, вядзецца работа па набыцці шротаў, канцэнтраваных кармоў. Шмат увагі надаецца рабоце з навацельнымі каровамі. Словам, працуем і разлічваем на добры вынік, — паведаміў ён.

Сярод станоўчых момантаў галіны ў адыйшоўшым годзе, як было адзначана, — набыццё двух кормараздатчыкаў (у гэтым годзе плануецца купіць яшчэ 5) для прыгатавання кормасумясі. Апошнія прыдбалі за ўласныя сродкі ААТ «Неўскі-Агра» і філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП». Сярод адмоўнага — недахоп у асобных гаспадарках кадраў спецыялістаў, у тым ліку галоўных, што разам з іншым замінае там рэалізацыі пастаўленых задач.

Прочитано 420 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.