Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Декабрь 2019 16:44

Акцыя «Нашы дзеці» крочыць па краіне

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі 9 снежня і будзе доўжыцца да 10 студзеня 2020 года.

Традыцыйна падчас акцыі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, апякунскія, прыёмныя сем’і і тыя, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, наведаюць карэкцыйна-развіваючыя цэнтры, бальніцы. Павіншуюць дзяцей з Новым годам, уручаць падарункі, пасадзейнічаюць у вырашэнні праблемных пытанняў.

У рамках дабрачыннай акцыі пройдуць мерапрыемствы рэспубліканскага, абласнога і раённага маштабаў. У шэрагу з іх, як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама, прымуць удзел і дзеці нашага раёна — выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў, дзеці-інваліды, дзеці-сіроты.

Так, 16 снежня ў Магілёве, у Палацы культуры вобласці, мае адбыцца навагодні «Карамельны бал» для навучэнцаў і студэнтаў Магілёўшчыны, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. Удзел у ім прымуць 11-класнік Глушанскага ВПК «Дз/сад-СШ» Павел Якубенка і выпускніца Каменскай СШ Ніна Фядосава.

24-га «Зімовая казка» пакліча на навагодняе свята выхаванцаў Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, што ў аг. Міхалёва. 27-га — дэлегацыя з 12-ці раённых школьнікаў прыме ўдзел у абласным навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Зайца, якое пройдзе ў абласным Палацы культуры. У гэты ж дзень у Палацы мастацтваў г. Бабруйска будзе наладжана навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без бацькоўскай апекі. Усяго ў дадзеным мерапрыемстве ўдзел прыме 82 дзіцяці нашага раёна.

Без сумнення, запамінальныя ўражанні чакаюць 5-класніц Таццяну Тарасенка, Ганну Канавальчык з Міхалёўскага ВПК «Дз/сад-СШ» і вучаніцу 6-га класа Насцю Буцэвіч з Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ» — 28 снежня вучаніцы пабываюць на навагоднім свяце ў Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Мінску.

30 снежня навагоднія падарункі чакаюць дзяцей з дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Глушы.

І, вядома ж, святочныя сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай пройдуць ва ўсіх раённых установах адукацыі. Яны будуць наладжаны з 21 да 27 снежня.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 584 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.