Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Декабрь 2019 12:44

Трактары яшчэ ў полі

Каляндарная зіма да апошняга літаральна дня не замінала не зусім звыклым для гэтай пары работам, у прыватнасці, падняццю зябліва — у раёне яго паднята болей за 70% ад патрэбы.

Між тым, у гаспадарках, дзе парадак спраў тэхналагічна вывераны і адшліфаваны, з гэтым клопатам ужо паквіталіся — вызвалілі ад дадатковага цяжару і без таго напружаную вясну. Апошняе датычыцца СВК «Гігант» і філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Больш за 90% паднята зябліва ў ААТ «Неўскі-Агра», больш за 70% — у Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс».

Традыцыйна на парадку дня вывазка арганікі на палі. Па апошніх дадзеных, вывезена звыш 100 тыс. тон з 310 неабходных, у тым ліку 42 тыс. тон унесена ў глебу. У лідарах па вывазцы зноў жа «Харчавік-Агра» (каля 80%), «Гігант» — 55% ад патрэбы гаспадаркі (значна ўжо і ўнесена), філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 40%.

Працягваецца падрыхтоўка насення збажыны да яравой сяўбы. І калі ў цэлым па раёне паказчык ачышчанага складае 60% ад патрэбы, то ў радзе гаспадарак гэтую задачу вырашылі. Цалкам падрыхтаваны насенны матэрыял у «Гіганце», «Харчавіку-Агра», «Саўгасе Кісялевічы» і «Стасеўцы», а таксама на «Птушкафабрыцы «Вішнёўка».

Іншыя гэтую работу працягваюць, пастаўляючы пробы ў інспекцыю па насенняводству, каранціну і ахове раслін на адпавяданне патрабаванням дзяржстандарту.

Падрыхтоўка насення мнагалетнікаў — у асноўным ачыстка — ажыццяўляецца гаспадаркамі ў ААТ «Магілёўскае насенне траў».

Актыўна вядзецца ў гэтыя дні і вапнаванне глебы даламітавай мукой. Работа гэтая выконваецца за кошт сродкаў дзяржбюджэту і да канца года павінна быць завершана.

У нашым раёне да вапнавання належыць 1500 гектараў, на 1200 з іх даламіт ужо ўнесены.

Прочитано 392 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.