Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 15 Октябрь 2019 09:14

Осаўцы дзякуюць за свята

Цікавае і шматлюднае мерапрыемства ў межах святкавання тыдня маці прайшло ў чацвер у Осаўскім сельскім клубе.

Павіншаваць жыхарак населенага пункта з надыходзячым святам, падзякаваць ім за нялёгкую працу па выхаванні дзяцей, пажадаць ад сыноў і дочак любові, цеплыні і ўвагі ды і проста падараваць асаўчанам цудоўны настрой у госці да іх завіталі добравядомыя на Баб­руйшчыне калектывы і салісты — народны ансамбль танца «Беларусь» раённага Цэнтра культуры, салісты цэнтра Валянціна Грыгор’ева, Ваграм Карапецян, Вольга Забашняя, салістка Туголіцкага сельскага Дома культуры Наталля Дуднік, а таксама Вера Філіпчык, кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Добры настрой» мясцовага сельскага клуба.

 

Усім ім, а таксама арганізатарам канцэрта асаўчане на чале са старастам населенага пункта Віктарам Саўко выказваюць шчырыя словы падзякі. Мерапрыемства стала для ўсіх прысутных сапраўдным святам, прынесла шмат пазітыўных эмоцый і, без сумнення, запомніцца надоўга.

 

Добра папрацаваўшы, прыемна і добра адпачыць, — кажуць вяскоўцы, і з задавальненнем чакаюць новай сустрэчы з артыстамі.

Прочитано 495 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.