Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Ноябрь 2013 15:47

З пачатку лістапада ў раёне пачаўся рамонтны сезон

Да гэтага часу ў гаспадарках распрацавалі графікі рамонту тэхнікі, стварылі звенні, якія будуць яго ажыццяўляць, а таксама камісіі пра прыёмцы ўжо адрамантаваных сельгасмашын.

На гэты час, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталь Епіхаў, уся тэхніка прадэфектавана, накіраваны заяўкі для набыцця неабходных запчастак.

Была праведзена праверка тэхнікі на прадмет яе пастаноўкі на працяглае захаванне, а таксама праверка падрыхтоўкі майстэрань да рамонту ў зімовых умовах. Вынікі агляду, якія былі падведзены на базе філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», паказалі, што тэхніка, якая ўжо не задзейнічана ў палявых работах, пастаўлена ў гаспадарках на працяглае захаванне. Рамонтныя майстэрні, як тое і патрабуецца, падрыхтаваны да ацяпляльнага сезону: уцеплены вароты, дзверы, вокны, маюцца прыстасаванні для падагрэву вады, наладжаны абагрэў працоўных месцаў, на тэрыторыях рамонтных майстэрань наведзены парадак.

Да таго ж, як паведамілі ў райсельгасхарчы, кожны аўторак у гэтую пару, пачаргова ў кожнай гаспадарцы, праводзяцца рабочыя нарады галоўных інжынераў сельгасарганізацый. Іх мэта — вырашэнне надзённых пытанняў, звязаных з рамонтам тэхнікі ў зімовых умовах, перайманне спецыялістамі адзін у аднаго лепшага вопыту па арганізацыі работы майстэрань, пастаноўцы сельгасмашын на працяглае захаванне.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1043 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.