
Падчас канферэнцыі новым старшынёй Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК абрана Надзея Міхайлаўна Дудаль, якая да гэтага часу працавала намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”.

Нагадаем, раней раённую прафсаюзную арганізацыю работнікаў АПК узначальваў Сяргей Іванавіч Феднеў, які пакінуў пасаду ў сувязі з выхадам на заслужаны адпачынак.




