Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Сентябрь 2019 10:50

У Варатыні прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

Семінар-нарада з удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Віктара Віткоўскага прайшоў на базе філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў аўторак на гэтым тыдні. Мерапрыемства праводзілася для кіраўнікоў, галоўных зааветспецыялістаў, загадчыкаў малочна-таварных ферм сельгасарганізацый Бабруйскага і Глускага раёнаў. 

Падчас тэарэтычнай часткі семінара намеснік старшыні камітэта Алена Бодак распавяла пра асноўныя паказчыкі галіны вобласці, у тым ліку Бабруйскага і Глускага раёнаў, за 8 месяцаў. Падрабязна спынілася на тэхналагічных падыходах да вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, стварэнні ўмоў для атрымання яго здаровым і наступнага захавання. 

Развіццё нованароджаных цялят, як было адзначана, нашмат залежыць ад умоў утрымання, догляду і кармлення рагуль-маці. Таму ў час практычнай часткі семінара якая прайшла на МТФ “Варатынь”, было дэтальна абмеркавана, як і чым трэба карміць жывёлу ў перыяд сухастою, якія энергетычныя дабаўкі выкарыстоўваць у транзітны перыяд (два тыдні да ацёлу і тры — пасля). Там жа быў прадэманстраваны такі тэхналагічны момант, як выпайка малозівам нованароджанага цяляці. Заакцэнтавана ўвага на асноўных якасцях, якія прад’яўляюцца да малозіва ў гэтым выпадку і павінны быць вытрыманы, да раздою каровы пасля цялення, на іншых важных фактарах, здольных прывесці да нарошчвання аб’ёмаў жывёлаводчай прадукцыі. 

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 598 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.