Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Сентябрь 2019 10:49

У раёне пачалі ўбіраць кукурузу на зерне

Практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях вядзецца нарыхтоўка кукурузнага сіласу на корм жывёле — з плану ў 103 тысячы тон нарыхтавана 19 тысяч тон. Найбольшыя аб’ёмы нарыхтаванага — у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (5200 тон) і філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” (4573 тоны). Дзве гаспадаркі — СВК “Гігант” і Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” — ужо пачалі ўбіраць кукурузу і на зерне. Сёлета на гэтыя мэты ў раёне нале­жыць уборцы 2270 гектараў.  

Працягваецца сяўба азімай збажыны. Пасеяна, у цэлым па раёне, больш за палову запланаваных плошчаў. У філіяле “Харчавік-Агра” дадзены від палявых работ набліжаецца да завяршэння. 

Сярод асноўных восеньскіх спраў — капанне бульбы. У “Гіганце”, дзе пад культуру занята 400 гектараў (у цэлым па раёне 550 га), пятая частка плошчаў убрана. Накапана 1580 тон пры сярэдняй ураджайнасці 220 ц/га. 

У ААТ “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва” працягваюць убі­раць цукровыя буракі. У цэлым убрана 175 гектараў ці прыкладна трэць плошчаў. Ураджайнасць у “Неўскім-Агра”, па апошніх дадзеных, 390 ц/га, у “Міхалёўскай Ніве” — 310. З накапаных 5915 тон пераважная частка салодкіх караняплодаў пастаўлена на перапрацоўку. 

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 557 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.