Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Сентябрь 2019 12:23

У «Міхалёўскай Ніве» сеюць азімыя і ўбіраюць цукровыя буракі

Работы на гэтую пару вядуцца паблізу в. Дуброва. Сяўбой азімай пшаніцы займаецца Мікалай Іванавіч Канавалаў на трактары «Атлес» з АКПМ-6, насенне падвозіць Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч. Па стану на раніцу ўчарашняга дня культурай засеяна 120 гектараў. Усяго ж пад азімую збажыну тут запланавана заняць адну тысячу гектараў — па 400 га пасеяць азімых пшаніцы і трыцікале і 200 гектараў жыта.

 

Адначасова ў гаспадарцы вядзецца перадпасяўная апрацоўка глебы. Гэтым відам работ займаецца Сяргей Дзмітрыевіч Шынкарэнка на трактары МТЗ-3022 з дыскатарам АППД-6. Ворыўныя работы вядуць Іван Васільевіч Канавалаў на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з плугам 4-40 і Анатоль Анатольевіч Кукабака на МТЗ-3022 у агрэгаце з плугам 8-40. Зрэшты, Мікалай і Іван Канавалавы — сын і бацька. Гаворачы пра тое, што сяўба азімых даручана ягонаму нашчадку, у голасе Івана Васільевіча (і гэта зразумела) адчуваецца павага і гонар за яго.

 

Іван Канавалаў

 

Анатоль Кукабака

Сярод асноўных клопатаў аграрыяў ААТ «Міхалёўская Ніва» на гэтую пару і ўборка цукровых буракоў. Дадзеная справа даручана механізатарам Уладзіміру Міхайлавічу Юшкевічу і Вадзіму Аляксандравічу Крычко. Ажыццяўляецца ўборка салодкіх караняплодаў «Холмерам». Па апошніх дадзеных, накапана 2760 т пры сярэдняй ураджайнасці 349 ц/га. Сабраны ўраджай часткова вывозіцца на прыёмны пункт г. Асіповічы.

Прочитано 478 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.