Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Июль 2019 11:04

Якасны старт — умова добрага выніку

На базе філіяла «Агракамбінат КХП» прайшла абласная нарада па жывёлагадоўлі.

Як тэхналагічна правільна арганізаваць вытворчасць жывёлаводчай прадукцыі, аднаўленне статку, захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях — гэтыя і іншыя актуальныя пытанні галіны абмеркавалі ў суботу ўдзельнікі абласной нарады — прадстаўнікі райсельгасхарчаў, галоўныя ветурачы, начальнікі філіялаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага і Слаўгарадскага раёнаў. Узначаліў мерапрыемства першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алег Маслак.

Падчас нарады была наладжана вучоба, у тым ліку для маладых спецыялістаў, па ўтрыманні, вырошчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы. Завострана ўвага на пытаннях арганізацыі асемянення жывёлы, у тым ліку ва ўмовах перасоўчых доек.
Удзельнікі мерапрыемства дэталёва спыніліся на комплексе мер прафілактыкі, лячэння, вакцынацыі цялятак ад першага дня да часу іх пераводу ў агульную групу — трох месяцаў, вагой не меней за 110 кг! Да вагі патрабаванні асаблівыя, таму і догляд, і кармленне жывёлы, як было адзначана, важна арганізоўваць у адпаведнасці з тэхналогіяй, ні на крок не адступаючы ад яе.

На малочна-таварным комплексе Каменка філіяла «Агракамбінат КХП» увага прысутных была заакцэнтавана на правільным, пасекцыйным, камплектаванні жывёлаводчых комплексаў. На прыкладзе дадзенага МТК рэкамендавана сур’ёзна падыйсці да стварэння пры малочна-таварных комплексах прафілакторыяў для маленькіх цялятак.

Такім чынам, веды па тэорыі і практыцы вырошчвання маладняку спецыялістамі адноўлены. Застаецца спадзявацца, што яны ў абавязковым парадку будуць узяты на ўзбраенне, даведзены і абмеркаваны ў калектывах. І ў сельгасарганізацыях, дзе маюцца ў дадзеным накірунку праблемы, адбудуцца дзейсныя зрухі.

Прочитано 446 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.