Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 Июль 2019 10:46

У залатой сярэдзіне

28-29 чэрвеня ў Слаўгарадзе прайшла XIV абласная летняя спартакіяда сярод сельскіх раёнаў Магілёўскай вобласці, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў АПК.

У ёй прынялі ўдзел 27 каманд Магілёўшчыны.

Каманду Бабруйскага раёна ўзначаліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі ДЛГУ «Бабруйскі лясгас», упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, ААТ «Чырвоны харчавік», а таксама сельгаспрадпрыемстваў: СВК «Гігант», ААТ «Неўскі-Агра», ААТ «Стасеўка», ААТ «Міхалёўская Ніва», філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».

 

Па выніках спартыўнага спаборніцтва каманда Бабруйскага лясгасу ў складзе 6 чалавек заняла 5 месца ў міні-футболе, 7-е месца прысуджана нашым шахматыстам, у першую дзясятку раён ўвайшоў па пераадольванні паласы перашкод, няблага зарэкамендаваў сябе ў лёгкаатлетычнай эстафеце.

У цэлым жа каманда Бабруйскага раёна апынулася ў залатой сярэдзіне — на 14-м месцы з 27-мі.

Прочитано 585 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.