Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Июнь 2019 15:32

Госці «Вянка дружбы» завіталі ў Цялушу

Поўнай залай, па-сяброўску шчыра і цёпла прывіталі жыхары аг. Цялуша дзіцячы калектыў з Ізраіля — шоу-тэатр «Алевай +» пад кіраўніцтвам Ларысы Шылінай. Мерапрыемства прайшло ў мясцовым сельскім Доме культуры ў чацвер у рамках Міжнароднага фестывалю «Вянок дружбы».

Сустрэлі замежных гасцей традыцыйна хлебам-соллю, шквалам апладысментаў і авацый, якія, разам з кветкамі, не стамляліся дарыць і на працягу ўсяго канцэрта. Адначасова з прывітальнымі словамі і падзякай за цудоўную праграму дырэктар філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» Міхаіл Стрыжэўскі ўручыў гасцям фірмовую бабруйскую салодкасць — зефір.

Падчас сяброўскай сустрэчы сваё творчае майстэрства прадэманстравалі і гаспадары: дзіцячы калектыў «Барбарыскі» і фальклёрны — «Дубрава» Цялушскага СДК.

Напрыканцы мерапрыемства артысты і арганізатары сумесна наведалі магілу ўнучкі Пушкіна — Натальі Варанцовай-Вельямінавай і зрабілі, у гонар дружбы, фотаздымак на памяць.

Прочитано 595 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.