Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Июнь 2019 10:49

Пераможцам раённага конкурсу сярод аператараў па штучным асемяненні кароў і цялушак у каторы раз прызнана Раіса Гоманава з філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА»

Да такога выніку прыйшла судзейская калегія пад старшынствам начальніка аддзела па аднаўленні статку РУСВП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства» Алены Маслак, ацаніўшы сёння тэарэтычныя і практычныя веды 20-ці аператараў па штучным асемяненні кароў і цялушак раённых сельгасарганізацый — конкурс прафесійнага майстэрства сярод іх прайшоў на базе ААТ «Неўскі-Агра», у сельскім Доме культуры аг. Кавалі.

 

2-е месца прысуджана Таццяне Мікалаеўне Фаміной з «Неўскі-Агра», 3-е — адразу двум тэхнікам-асемянатарам: Таццяне Мікалаеўне Кажадуб з ААТ «Міхалёўская Ніва» і Дзянісу Аляксандравічу Барысаву з філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў».

Як і ў любым конкурсе, не абыйшлося без узнагароджанняў. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яшчэ шэраг аператараў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Бязручкін адзначыў Лістамі ўдзячнасці за сумленную працу. І ўсім без выключэння канкурсантам былі ўручаны сувеніры ад ВУП «Бабруйскмалако» з прадукцыі, якую перапрацоўшчыкі маюць магчымасць вырабляць дзякуючы ў тым ліку ўдзельнікам конкурсу.

 

Зрэшты, шэраг тэхнікаў-асемянатараў падчас конкурсу павысілі сваю класнасць, што гарантуе ім прыбаўку да заробку і з’яўляецца стымулам для дасягнення яшчэ лепшых вынікаў працы.

 
Прочитано 569 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.