Нарыхтоўваюць корм у гаспадарцы адданыя сельскагаспадарчай галіне людзі. Працоўны стаж многіх з іх вызначаецца не адным дзясяткам год. Выпрацаваныя часам узаемавыручка і калектывізм не даюць механізатарам застацца сам-насам пры той ці іншай замінцы ў рабоце тэхнікі: на дапамогу прыходзяць калі не справай, то парадай. Тым болей што задача перад калектывам стаіць агульная і тычыцца асабіста кожнага — забяспечыць жывёлу кормам, а сябе — заробкам.
Для патрэбы жывёлагадоўлі ў сёлетні корманарыхтоўчы сезон ААТ «Саўгас Кісялевічы» неабходна занатаваць 600 тон сена, па 6500 тон сіласу і сенажу. Апошні цяпер у прыярытэце. Па стану на ўчарашнюю раніцу яго мелася паўтары тысячы тон, з якіх 150 (пры плане 300) — у стрэйч-плёнцы. Сена пакуль спрэсавалі толькі 10 тон, але асноўную яго частку разлічваюць занатаваць з другога ўкосу.
За нарыхтоўкай сянажнай масы ў панядзелак засталі:
Аляксандра Рыгоравіча Зорына
Васіля Аляксандравіча Дубіну
Уладзіміра Уладзіміравіча Лысянкова
Уладзіміра Іванавіча Бебчыка
Алега Мікалаевіча Дзікага
Фёдара Аліханавіча Кантаева
Усяго ж у раёне па стану на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская, было нарыхтавана каля 1500 тон сена, прыкладна трэць ад патрэбы сенажу, у тым ліку 3000 тон (пры плане 7800) у палімерную плёнку, адна тона сіласу — 5 ц к. адз. у разліку на адну галаву жывёлы пры плане 32 ц к. адз.