Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 03 Июнь 2019 09:49

Школьнікі не застануцца без цікавага адпачынку

Летнія канікулы — час, калі дзеці могуць адпачыць ад школьных заняткаў, аздаравіцца, набрацца новых уражанняў і эмоцый. Праўда, для гэтага трэба каб былі створаны ўмовы — бацькамі і дзяржавай. Адпачынак, наладжаны дарослымі, часцей звязаны з іх адпускамі і матэрыяльнымі магчымасцямі. Дзяржава ж прапаноўвае аздараўленне і занятасць найперш тады, калі бацькі працуюць і не ў стане (асабліва ў выпадку з вучнямі малодшых класаў) пракантраляваць іх бяспечнае знаходжанне дома. Менавіта пра апошняе нашая размова з начальнікам аддзела па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама Аленай Баркоўскай.

— Алена Уладзіміраўна, якую колькасць дзяцей плануеце ахапіць летнім аздараўленнем і якія магчымасці для гэтага створаны ў раёне?

— Пачну з таго, што традыцыйна будзе працаваць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Аздараўленчы лагер «Бабраня-2010». Сёлета там плануецца аздаравіць 360 дзяцей. Лагер будзе дзейнічаць у чатыры змены: з 3 па 20 чэрвеня — 1 змена, з 24 чэрвеня па 11 ліпеня — 2-я, з 16 ліпеня па 2 жніўня — 3-я і з 8 па 25 жніўня — 4 змена. Штат работнікаў укамплектаваны, карпусы падрыхтаваны. Гэтым часам вядуцца апошнія работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Акрамя таго, на базе 12-ці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на працягу лета будуць функцыянаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем з ахопам 300 дзяцей. На базе пяці ўстаноў адукацыі будзе арганізавана работа лагераў працы і адпачынку зноў жа з дзённым знаходжаннем, у іх будзе занята 55 школьнікаў. Выхаванцы лагераў Глушанскага, Хімоўскага і Міхалёўскага вучэбна-педагагічных комплексаў «Дз/сад-СШ» будуць ажыццяўляць работы ў вытворчых (вучэбна-вытворчых) майстэрнях устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

— Некаторыя вучні старэйшых класаў імкнуцца ўлетку папрацаваць, зарабіць грошай. Ці прадаставіцца ім такая магчымасць?

— Так. Старшакласнікі Варатынскай школы будуць працаваць на пасяўных плошчах філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», Цялушскага ВПК — на палях філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Таксама для 60 непаўналетніх будзе арганізавана часовая працоўная занятасць упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з нашым аддзелам.

— Карыстаецца попытам у школьнікаў, наколькі ведаю, і такі від адпачынку як турысцкі перасоўны лагер. Сёлета плануецца яго работа?

— Запланавана. Турысцкія перасоўныя лагеры будуць дзейнічаць у Міхалёўскім ВПК і Гарбацэвіцкай СШ.

І, між тым, гэта не поўны пералік занятасці дзяцей. На працягу лета будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць валанцёрскія атрады, ва ўстановах агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі, а таксама на базе СДК — аб’яднанні па інтарэсах, у школах — стадыёны і спартыўныя пляцоўкі.

— Ці дастаткова ўвагі будзе ўдзелена аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі?

— Пра гэта таксама паклапаціліся. Акрамя іншай занятасці (па месцы вучобы), 65 дзяцей з прыёмных і апекунскіх сем’яў, дзіцячага дома сямейнага тыпу, а таксама з раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра змогуць адпачыць — 51 непаўналетні двойчы за лета (у 2 змены) — у «Бабрані-2010», прыкладна 10 дзяцей — за мяжой.

— Ці не выпадуць з поля зроку на час канікулаў непаўналетнія, чые паводзіны і ўчынкі патрабуюць павышанай увагі?

— Ні ў якім разе. Дзеці, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа інспекцыяй па справах непаўналетніх, раённай камісіяй па СН, а таксама якія значацца на ўнутрышкольным уліку будуць па-максімуме заняты ў школьных лагерах. Плануючы іх адпачынак, улічылі і тое, што гэтыя дзеці, як правіла, з задавальненнем займаюцца ў спартыўных секцыях, актыўна праяўляюць сябе ў творчых мерапрыемствах, валанцёрскай справе.

— У цэлым колькі ўсяго дзяцей плануеце аздаравіць падчас летніх канікулаў?

— Плануем аздаравіць 740 наведвальнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, або 55 працэнтаў ад агульнай іх колькасці.

Адпачынак і аздараўленне, як бачыце, прапаноўваем на любы густ. Спадзяемся, што працяглыя летнія канікулы прынясуць школьнікам шмат станоўчых эмоцый. Ва ўсялякім разе, нашым аддзелам для гэтага праведзена немалая работа.

— Дзякуй, Алена Уладзіміраўна, за размову, а дзецям і педагогам — прыемнага лета!

Прочитано 602 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.