Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 27 Май 2019 12:55

Крэатыўна спраграмавалі

Сталі вядомы вынікі Міжнароднага конкурсу па крэатыўным праграмаванні Scratch.

Удзел у ім прынялі дзве вучаніцы Варатынскай сярэдняй школы: 3-класніца Ксенія Зубовіч з агучанай аніміраванай гісторыяй «Баран, які не ведаў правілаў дарожнага руху» (узнагароджана дыпломам 2-й ступені), і 5-класніца Вера Бабкова з віктарынай «Падарожнічай па Беларусі» (дыплом 3-й ступені).

Навуковым кіраўніком і ў Ксеніі, і ў Веры была настаўнік інфарматыкі Вольга Анатольеўна Счасновіч.

Перамогі ў Міжнародным конкурсе

3 мая ў сталічнай гімназіі № 174 прайшла штогодная, сёлета — 11-я, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па тэме «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці савецкага народа».

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні нашага раёна, у прыватнасці Брожскай СШ і Міхалёўскага ВПК «Дз/сад-СШ». І не безвынікова. Навучэнка 11 класа Грышчанка Дзіяна з Брожскай СШ узнагароджана дыпломам 2-й ступені (навуковы кіраўнік — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ю.У. Федзяніна), а 9-класніца Міхалёўскага ВПК Альбіна Цэд — граматай за выніковы ўдзел (навуковы кіраўнік Т.В. Кандрацьева).

Зрэшты, вучні Тамары Васільеўны, як паведамілі ў раённым Вучэбна-метадычным кабінеце, кожны год удзельнічаюць у конкурсах міжнароднага і абласнога ўзроўняў па тэме Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыі падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі Бабруйшчыны.

Адзначана дыпломам 1-й ступені

Дзевяцікласніца Альбіна Цэд з Міхалёўскага ВПК «Дз/сад-СШ» і яе навуковы кіраўнік Тамара Васільеўна Кандрацьева ўчора прынялі ўдзел у яшчэ адной Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў на тэму «Аперацыя «Баграціён» — Пралог Вялікай Перамогі», якая прайшла на базе Беларуска-расійскага ўніверсітэту ў Магілёве.

А сёння мы з прыемнасцю паведамляем, што па выніках канферэнцыі раённая школьніца ўдастоена Дыплома 1 ступені. Тэма работы Альбіны — «Салдаты стальных магістраляў» (дыверсійная дзейнасць падпольшчыкаў і партызан на чыгуначных пуцях Бабруйскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны).

Прочитано 490 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.