— Галоўная задача ўсіх, хто задзейнічаны ў галіне, — карміць і паіць жывёлу, даглядаць яе, атрымліваць выручку за прадукцыю, плаціць заробак работнікам, — адзначыў, адкрываючы плянарнае пасяджэнне, Павел Найдзён. Між тым далёка, як ён адзначыў, не ва ўсіх гаспадарках вытворчы працэс наладжаны належным чынам, што негатыўна ўплывае на агульны вынік галіны. За 1 квартал недабор прадукцыі ў пералічэнне на грошы склаў каля 1 млн. рублёў.
Маецца шмат пытанняў, як аказалася, да забеспячэння захаванасці сельгасмаёмасці. Па словах Рустама Хамдамава, пачынаючы з 5 сакавіка, раённай міліцыяй устаноўлена 28 фактаў (практычна ва ўсіх гаспадарках) адсутнасці вартавой аховы на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў начны час. Пры гэтым выяўлена 7 крадзяжоў сельгасмаёмасці — сена, мукі, паліва, 13 выпадкаў знаходжання работнікаў (у асноўным жывёлаводаў) на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Не паддаецца разуменню, па словах Паўла Найдзёна, і факт рэагавання на злодзеяў у гаспадарках. У некаторых з іх, як выявілася, нячыстыя на руку грамадзяне працягваюць з’яўляцца членамі калектываў, што не садзейнічае ўмацаванню дысцыпліны.
Асаблівую ўвагу кіраўнік раёна звярнуў на навядзенне чысціні на сельгасаб’ектах. Да 9 Мая, па словах Паўла Найдзёна, парадак у раёне павінен быць наведзены ідэальны.
Значная ўвага была ўдзелена недапрацоўкам у вытворчасці малака і пераводу жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне. Гэтыя пытанні ўдзельнікі нарады абмеркавалі на пашы ААТ «Міхалёўская Ніва», дзе другі дзень як жывёла знаходзілася на выпасе.
— Мера пераводу дойнага статку на пашу апраўданая, — заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў, — з яе выкарыстаннем у раёне прыкметна прыбавілі з рэалізацыяй малака.
Рабіць гэта, па яго словах, трэба неадкладна, аднак з веданнем справы. У прыватнасці, правільна арганізаваць тэрыторыю для выпасу, прадугледзець неабходныя там сена і соль, улічыць іншыя важныя моманты. Пра ўсё гэта вялася размова. Там жа абмеркавалі пытанні аднаўлення статку, лячэння хворай жывёлы, спосабы матэрыяльнага заахвочання ў гаспадарках жывёлаводаў і спецыялістаў, як адну з мер павелічэння вытворчасці працы работнікаў, эфектыўнасці жывёлагадоўлі.