Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Апрель 2019 14:53

У радзе гаспадарак раннюю ярыну пасеялі

У ліку тых, хто па стане на ўчарашні дзень завяршыў сяўбу ранніх яравых культур, — філіялы «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», а таксама СВК «Гігант» і ААТ «Міхалёўская Ніва». Падцягваюцца і астатнія.

Завершана ў раёне першая падкормка азімай збажыны і рапсу. Некаторыя гаспадаркі — у прыватнасці, філіял «Варатынь» — падкармілі азімы рапс двойчы і ўзяліся за другую падкормку збожжавых.

У ТАА «ВЕОМ» пасеялі 19 га цыбулі. У «Міхалёўскай Ніве» — больш за 100 га цукровых буракоў. Прыступілі да гэтай работы і ў «Неўскім-Агра».

Працягваецца вывазка на палі і ўнясенне ў глебу арганічных угнаенняў, вядзецца падрыхтоўка глебы пад кукурузу і бульбу — менавіта гэтыя культуры на чарзе ў пасяўным спісе гаспадарак. Зрэшты, у «Харчавіку-Агра» 80 га кукурузы ўжо і пасеялі.

Таксама аграрыі займаюцца падсейваннем мнагалетніх траў, перазалужваннем луга-пашавых угоддзяў.

Прочитано 522 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.