— Набылі абсталяванне за прэмію ад перамогі ў рэспубліканскім спаборніцтве яшчэ ў мінулым годзе, — дзеліцца старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка. — Але на зіму ставіць не сталі, каб зрабіць гэта пры спрыяльным надвор’і, няспешна і якасна. Цяпер у нашым парку могуць актыўна, з цікавасцю і карысцю адпачываць усе групы насельніцтва — іх да гэтага заклікаем.
Зрэшты, у хуткім часе на вуліцах пасёлка з’явіцца 20 новых лавак для адпачынку і столькі ж сучасных сметніц. Па словах старшыні, усё гэта для таго, каб населены пункт вабіў жыхароў і гасцей чысцінёй і ўтульнасцю.
Устаноўкай спартыўнай пляцоўкі займаліся работнікі сельсавета і мясцовага Дома культуры. Матэрыял для яе замацавання (будаўнічыя сумясі) вылучыла размешчанае на тэрыторыі пасёлка ПУП «Кампанія Дар-Форт». (Чым не прыклад станоўчага ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу?! Але гэта ўжо, як кажуць, другая гісторыя...).