Дзяўчына вучыцца ў 11 класе. Любіць разважаць, аналізаваць — марыць стаць палітолагам. Дзеля гэтага актыўна пашырае свой кругагляд: цікавіцца падзеямі ў свеце, шмат чытае, праглядае адпаведныя тэлеперадачы, Інтэрнэт-праекты. Перамозе ў прэстыжным вучнёўскім конкурсе, як паведаміла, абавязана бацькам, настаўнікам і сябрам. Усе яны не толькі натхнялі Дыяну на ўдзел, але кожны са свайго боку прыклалі шмат намаганняў, каб інтэлектуальнае спаборніцтва прынесла выпускніцы заслужаную пашану.
Удзельнікі заключнага этапу конкурсу: Дыяна Грышчанка (11 клас) з Брожскай СШ, Ганна Асясарава (10 клас) з Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Павел Якубенка (10 клас) з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Яўген Давыдзенка (11 клас) з Цялушскага ВПК “Дз/сад-СШ”.