«Вільготнасць глебы для сяўбы гэтых культур аптымальная. Яе тэмпература на пачатку пасяўных работ хоць і была некалькі ніжэйшай за тую, што патрабуецца, аднак сонца з кожным днём грэла мацней», — адзначыла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская. Па яе словах, на сяўбу ранняй ярыны, у адпаведнасці з планам, адведзена два тыдні. У дачыненні нашага раёна гэта азначае, што адсеяцца трэба будзе да пачатку другой дэкады красавіка.
5 гаспадарак таксама прыступілі да падкормкі азімых збожжавых культур і рапсу. Час для гэтага аптымальны. У бліжэйшыя дзень-два, як было адзначана, да дадзенага віду работ падключацца ўсе сельгасарганізацыі. Азотныя мінеральныя ўгнаенні для першай падкормкі ў раёне маюцца.
На фота: сяўба яравога ячменю ў ААТ «Міхалёўская Ніва».
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»