Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Март 2019 12:12

Грэе душу водар веснавога ворыва

Болей за 20 трактароў пад кіраўніцтвам найбольш вопытных механізатараў раёна заняты ў гэтыя дні на ўзворванні палёў пад сяўбу ярыны. Праўда, і клінок пад веснавое ворыва немалы — прыкладна 12 тысяч га. Па стане на ўчарашнюю раніцу, як паведамілі ў райсельгасхарчы, было заарана каля 2-х тысяч га, так што прыйдзецца парупіцца.

У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» прыступілі да закладкі шматгадовай культурнай пашы — работы вядуцца ў раёне в. Савічы. Там жа, а таксама ў СВК «Гігант», дзе ўзворванне цалкам было праведзена з восені, займаюцца культывацыяй глебы.
Увага ў гэтыя дні, вядома ж, і да насення. У гаспадарках набываюць неабходную пратруту, заключаюць дамовы на набыццё эліты збожжавых і зернебабовых культур. На гэты час заключаны яны на 71 тону такога насення.

Клапоцяцца ў сельгасарганізацыях і пра насенне траў, у тым ліку для абнаўлення пашы. Філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», да прыкладу, заключыў дамову на пастаўку 7 тон сямікампанентнай травяной сумясі, якую збіраюцца выкарыстаць для закладкі шматгадовай культурнай пашы.

Не застаюцца без увагі яблыневыя сады. У ААТ «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва», дзе яны маюцца, займаюцца веснавой абрэзкай дрэўцаў. Таксама пастаўлена задача раскарчаваць старыя сады, каб занятую пад іх зямлю — у асноўным урадлівую — уключыць у севаабарот. Гэтая работа, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жаны Жукоўскай, павінна быць праведзена да пачатку красавіка.

Прочитано 542 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.