Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Февраль 2019 15:33

Пашыраны сход прайшоў у Брожскім сельсавеце

У мінулы чацвер у Брожскім сельскім клубе было людна. На пашыраны сход з удзелам кіраўніцтва раёна і службаў, чыімі паслугамі карыстаюцца вяскоўцы, сабраліся як работнікі мясцовых арганізацый, так і грамадскасць сельсавета.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко заакцэнтавала ўвагу на значнасці пытанняў парадку дня і заклікала сяльчан быць актыўнымі падчас іх абмеркавання.

Традыцыйна сход пачаўся са справаздачы кіраўніка мясцовай ўлады перад жыхарамі сельсавета. З нядаўняга часу Брожскі сельвыканкам узначальвае Аляксандр Урублеўскі. Пад яго кантролем на тэрыторыі адбылося нямала станоўчых перамен — адрамантаваны дарогі ў в. Ласі і п. Брожа, выканана падсыпка і грэйдзіраванне дарог ва ўсіх населеных пунктах, спілена болей за 60 аварыйных дрэваў, у тым ліку на грамадзянскіх могілках, ліквідавана 38 несанкцыянаваных звалак, адрамантавана каля 200 метраў агароджы, на месцы звалкі ў Брожы і ў іншых месцах насаджана 8 дзясяткаў дрэўцаў. Праведзена работа па рамонце шахтных калодзежаў, па зносе напаўразбураных збудаванняў. «Вядома, гэта толькі нязначная частка таго, дзе патрабуюцца перамены», — заўважыў Аляксандр Урублеўскі. У бягучым годзе, як ён адзначыў, будуць працягнуты работы па рамонце і падсыпцы дарог, плануецца замяніць на новае асфальтавае пакрыццё цэнтральнай вуліцы ў пас. Рэдкі Рог. У планах — замена на новую агароджы на могілках Брожы (часткова), вёсак Макаравічы і Орсічы, знос пустуючых дамоў, усталяванне на ўездзе ў Брожу малой архітэктурнай формы. У сувязі з тым, што краіна сёлета будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, збіраюцца замяніць на новыя пліты на брацкіх магілах. Пры гэтым старшыня сельсавета звярнуўся да вяскоўцаў з просьбай не заставацца ў баку ад добраўпарадкавання месцаў, дзе жывуць. У прыклад прывёў жыхароў в. Ласі, намаганнямі якіх пры падтрымцы сельвыканкама на грамадзянскіх могілках населенага пункта з’явілася новая, якасна ўсталяваная агароджа. Выказаўшы клопат аб змяншэнні за год насельніцтва сельсавета, Аляксандр Урублеўскі заклікаў мясцовую грамадскасць агітаваць моладзь заставацца ў сельскай мясцовасці, развіваць прыватную падсобную гаспадарку — мець з гэтага прыбытак сабе і карысць малой радзіме.

 

Тэму занятасці працягнула і начальнік упраўлення падаткаабкладання фізасоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Бабруйскаму раёну Алена Жукава, якая падрабязна спынілася на магчымасцях вяскоўцаў заняцца рамесленнай дзейнасцю.

Жыва адгукнуліся жыхары на даклад участковага інспектара міліцыі РАУС Андрэя Лабачова аб стане злачыннасці на тэрыторыі сельсавета. Той факт, што пераважная частка супрацьпраўных дзеянняў учыняецца людзьмі ў стане алкагольнага ап’янення, патрабуе, на думку многіх, больш жорсткага падыходу да ўладальнікаў «спіртавых кропак». Між тым станоўчых вынікаў у рашэнні дадзенай праблемы можна дасягнуць, як заўважыў работнік РАУС, толькі пры цесным узаемадзеянні грамадскасці і міліцыі і заклікаў прысутных да большай актыўнасці ў гэтым плане.

Не засталося па-за ўвагай сходу значнае на гэтую пару пытанне супрацьпажарнай бяспекі. У мінулым годзе, як адзначыў галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі гаррайаддзела па НС Уладзімір Пахомаў, пажараў у сельсавеце на адзін зменшылася (45:46), а выпадкаў гібелі людзей, параўноўваючы з папярэднім годам, на 1 павялічылася. Сярод асноўных прычын названы неасцярожнае абыходжанне з агнём (курэнне ў пасцелі), няправільная эксплуатацыя электрапрыбораў у выніку пагарджэння ўказанымі ў пашпарце рэкамендацыямі, парушэнне выкарыстання пячнога ацяплення. У мэтах папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў, выкліканых спальваннем сухой расліннасці, вяскоўцам нагадалі аб катэгарычнай забароне апошняга і давялі правілы развядзення вогнішчаў на выпадак пазбаўлення ад смецця, смажання шашлыкоў і г. д.

Вялася размова таксама і аб выхаванні дзяцей. У сувязі з нядаўнімі трагічнымі падзеямі ў стаўбцоўскай школе дарослым рэкамендавана болей часу прысвячаць размовам з непаўналетнімі, цікавіцца іх заняткамі, сяброўствам, стасункамі.

Што датычыцца пытанняў, якія паступілі ад жыхароў сельсавета, то яны пераважна датычыліся работы УКП «Жылкамгас». У прыватнасці, тарыфаў за камунальныя паслугі, няякасна зробленага ганка ля пад’езда дома № 3 па вул. Леніна ў пасёлку Рэдкі Рог, несвоечасовага ачышчэння кантэйнера для пластмасы. На некаторыя пытанні адказы былі дадзены на месцы, вырашэнне іншых прадстаўнікамі камунальнай службы ўзята на кантроль.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 579 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.