Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Январь 2019 10:02

Зааветспецыялісты трымалі іспыт на прафесіяналізм

У чацвер на мінулым тыдні ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прайшла атэстацыя спецыялістаў зааветслужбаў раённых сельгасарганізацый. Атэстацыйную камісію ўзначаліў намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

Аналагічныя мерапрыемствы, па яго словах, право­дзяцца ў раёне некалькі разоў на год. Галоўная іх мэта — замацаваць веданне патрабаванняў тэхрэгламенту па вытворчасці малака і мяса. “Цікавімся, наколькі засвоены спецыялістамі веды, на якіх мы штораз завастраем іх увагу на працягу апошніх год — адносна кармлення, даення і сарціроўкі жывёлы, выпайкі цялят, якасці малозіва, іншых тэхналагічных патрабаванняў, якія кожны работнік галіны павінен не толькі ведаць у тэорыі, але і бездакорна прымяняць на практыцы”, — падкрэс­ліў намеснік начальніка райсельгасхарчу.

Між тым, як ён адзначыў, нягледзячы на шэраг прымаемых у раёне мер, недапрацоўкі ў гэтым плане ўсё роўна маюцца. І прычына, у асноўным, — у чалавечым фактары. Абсталяваць секцыі, раздзяліць скаціну ў адпаведнасці з фізіялагічнымі якасцямі — грашовых укладанняў не патрабуе, дастаткова разумення ў неабходнасці гэтага, зацікаўленасці ў выніках працы, арганізатарскай рукі. Аднак апошняе характэрна не для ўсіх сельгасарганізацый, і гэта, па словах Аляксандра Кісялёва, засмучае. Па яго меркаваннях, наладзіць безагаворачнае выкананне патрабаванняў тэхрэгламенту, пракантраляваць вытворчы працэс — задача ў першую чаргу загадчыкаў ферм і галоўных спецыялістаў. Апошнія якраз і трымалі  ў гэты дзень тэарэтычны іспыт на прафесіяналізм.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Прочитано 777 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.