Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Декабрь 2018 11:23

Супрацоўніцтва ў дзеянні, альбо Нашы на Валагодчыне

У рамках супрацоў­ніцтва раёнаў-пабрацімаў — Баб­руйскага і Валагодскага Расійскай Федэрацыі — дэлегацыя Бабруйшчыны, у скла­дзе якой і маладзёжная валейбольная каманда з юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння, прыняла ўдзел у Свяце валейбола, 13-м турніры на кубак кіраўніка Валагодскага раёна.

Па выніках гульняў каманда Бабруйскага раёна заняла 3-е месца сярод каманд юнакоў агульнаадукацыйных устаноў двух раёнаў, за што ўзнагаро­джана дыпломам.

 

Начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Баркоўская, якая ўзначаліла дэлегацыю Бабруйшчыны, адзначыла цёплы прыём расійскага боку. Падчас двух дзён знаходжання на Валагодчыне прадстаўнікі нашага раёна, па яе словах, змаглі пазнаёміцца з гістарычнымі мясцінамі і культурнымі традыцыямі краю — наведалі краязнаўчы музей і музей карункаў, Крамлёўскую плошчу, знакаміты помнік літары “О”, дом “с резным палисадом”, аб’екты турыстычнай і спартыўнай індустрыі.

 

Паездка, па словах Алены Баркоўскай, стала пазнавальнай, асабліва для мола­дзі, дала магчымасць прыдбаць сяброў у суседняй краіне, пашырыць кругагляд і абагаціцца станоўчымі ўражаннямі. Яна выказала спа­дзяванне, што спартыўнае мерапрыемства стане пачаткам цеснай узаемасувязі паміж раёнамі-пабрацімамі, прывядзе да супрацоўніцтва не толькі ў спартыўнай сферы, але і іншых накірунках адукацыі. Падзялілася і ўжо акрэсленымі планамі — абмяняцца вопытам дзейнасці класаў аграрнага накірунку, якія з гэтага навучальнага года функцыянуюць на базе двух раённых школ (на Валагодчыне дзейнічаюць, таксама з нядаўняга часу, агра-­бізнес школы).

Прочитано 596 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.