Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Декабрь 2018 12:20

Жывёлагадоўля ў лічбах

За студзень-лістапад сёлетняга года вытворчасць малака ў раёне склала 276 630 ц, што некалькі меней (94,6%), чым за аналагічны перыяд папярэдняга года (у цэлым па вобласці — 94,4%). Пры гэтым павялічылі яго вытворчасць за адпаведны перыяд у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» — 106,2%, у СВК «Гігант» — 105,3% і ў філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» — 101,3%. У тым ліку ў лістападзе — у «Агракамбінаце КХП» (111,8%) і ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 111,3%.

Рэалізацыя малака дзяржаве за 11 месяцаў склала 242 068 ц. Выраслі аб’ёмы пастаўкі на перапрацоўку, у параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года, у філіяле «Харчавік-Агра» — 105,9% і ў СВК «Гігант» — 105,3%. Адпавядаючая норме (90%) таварнасць малака са студзеня па лістапад дасягнута ў «Харчавіку-Агра» — 92,8% і ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 91,8%.

Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме ў перыяд са студзеня па лістапад склалі ў сярэднім па раёне 484 г (па вобласці — 464 г). Найвышэйшыя сярэднесутачныя прывагі за гэты перыяд дасягнуты ў «Гіганце» — 700 г.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 680 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.